Букура () — ледавіковае цыркавое возера, размешчанае ў гарах нацпарка Рэтэзат у Румыніі. Размешчана на поўдзень ад галоўнага хрыбта, на базе Піка Пелега, на вышыні каля 2040 м.

Гэта самае буйное ледавіковае возера ў Румыніі, плошчай больш за 10,5 гектараў. Даўжыня берагавой лініі 1390 м. Максімальная глыбіня 15,5 м, а аб’ём 625 000 м³.

Катэгорыя:Азёры Румыніі Катэгорыя:Хунедаара (жудзец) Катэгорыя:Басейн Цісы