Elasmotherium sibiricum — вымерлы від насарогаў, які жыў у стэпавай зоне Еўразіі ў плейстацэне.

Захавалася шмат парэшткаў ва Усходняй Еўразіі, такія, як зубы, часткі чэрапа і сківіцы, а таксама некаторыя косткі шкілета. Буйное скопішча выкапняў костак гэтага віду знойдзена ў Саратаўскай вобласці, у месцазнаходжанні «Іргіз 1».

Яго рог дасягаў даўжыні да 2 метраў, а цела мела даўжыню каля 5 метраў. Вага жывёлы дасягала 5 тон.

Жывёла вымерла 29 тысяч гадоў таму, у ходзе , суіснавала з неандэртальцамі і раннімі . Паводле калібраваных звестак, шэсць эласматэрыяў датуюцца узростам ад 35 да 40 тысяч гадоў, трынаццаць эласматэрыяў — узростам ад 40 да 47 тысяч гадоў. Прычыны яго знікнення дакладна невядомыя і знаходзяцца ў стадыі абмеркавання. У якасці гіпотэзы разглядаецца рэзкае пахаладанне клімату ў пачатку апошняга ледавіковага максімуму, якое выклікала павышэнне ўзроўню снежнага покрыва зімой і знікненне стэпавай расліннасці, асноўнай дыеты гэтага віду. У выніку, гэтыя насарогі вымушаныя былі перайсці на харчаванне неўласцівай для іх хмызняковай і лясной расліннасцю незадоўга да свайго вымірання. Дадатковым, ці нават вырашальным, негатыўным фактарам магло стаць паляванне першабытных людзей, паколькі эласматэрыі да гэтага перажылі мноства змен клімату. На адным з выкапнёвых чэрапаў эласматэрыя знойдзены загоены след ад удару пікападобнай прыладай.

Секвенаванне мітахандрыяльнай ДНК Elasmotherium sibiricum паказала, што ён адкалоўся ад сучаснай групы насарогаў каля 50-40 млн гадоў таму]].

Спасылкі

Катэгорыя:Млекакормячыя плейстацэну Катэгорыя:Млекакормячыя пліяцэну Катэгорыя:Насарогі