Марыя Іосіфаўна Ткачук (, Станіславаў, Польская Рэспубліка — ) — беларуская эканаміст, спецыяліст у галіне фінансаў, грашовага абарачэння і крэдыту. Доктар эканамічных навук (1974), прафесар.

Біяграфія Нарадзілася ў кастрычніку 1924 года ў Станіслававе.

Скончыла Львоўскі фінансавы тэхнікум (1945), Маскоўскі фінансавы інстытут (1950; аспірантура, 1954; дактарантура, 1974).

Працавала на Львоўскім абласным фінансавым аддзеле (з 1945), Львоўскім фінансавым тэхнікуме (з 1950), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1954—1996, прафесар кафедры фінансаў, да 1971 года і ў 1982—1987 гадах — загадчык кафедры), Варміньска-Мазурскім універсітэце (г. Ольштын, Польшча; з 1996, прафесар), Ольштынскай вышэйшай школе кіравання і інфарматыкі (Польшча; 2003—2006, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне тэарэтычных і практычных асаблівасцей (узаемасувязей) у галіне фінансаў; аптымізацыя фінансавай дзейнасці прадпрыемстваў; дзяржаўны бюджет; падатковае заканадаўства.

Памерла 28 жніўня 2022 годаЖизнь университета // Эканаміст. 1 верасня 2022 года. № 12 (1180). С. 4.

Сям’я Дачка — Святлана Фёдараўна Зубарава, нар. 1958, кандыдат эканамічных навук, супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэтаДвойной праздник // Эканаміст. 7 сакавіка 2013 года. № 4 (999). С. 4. Дачка — Алена Фёдараўна Кірэева, нар. 1963, доктар эканамічных навук, прафесар, загадчыца кафедры падаткаў і падаткаабкладання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Бібліяграфія Финансовое планирование и проблемы его совершенствования : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.10 / Ткачук Мария Иосифовнв. — Москва, 1974. Бюджет города Львова : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / М. Ткачук. ― Москва, 1954. Analiza ekonomiczna przedsiębiorstwa / Maria Tkaczuk, Maria Dębniewska. — Olsztyn, 1998. Podstawy metodologiczne zarządzania finansami przedsiębiorstw / Maria Tkaczuk. — Olsztyn, 2002.

Крыніцы

Літаратура Не благодаря, а вопреки : [к 95-летию Марии Иосифовны Ткачук] / Антон Бойко // Финансы, учет, аудит. — Минск, 2019. — № 11. — С. 43—48. [Ткачук Мария Иосифовна : некролог] // Эканаміст : газета УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт». — 2022. — 1 верасня (№ 12). — С. 4.