Парламенцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 годаАдзіны дзень галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага 2024 года.
Перадгісторыя Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 67 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна», а самі выбары «праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага»Канстытуцыя 1994 года (са змяненнямi i дапаўненнямі, прынятымi на рэспубліканскiх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г.). Паводле Канстытуцыі, рашэнне Прэзідэнта пра прызначэнне выбараў павінна быць прынята не пазней чым за тры месяцы да адзінага дня галасавання, гэта значыць не пазней за 23 лістапада 2023 года. Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка адзначыў, што нягледзячы на тое, што Беларусь ідзе да ўвядзення электроннага галасавання на выбарах, падчас электаральнай кампаніі 2024 года яго не будзеКарпенка: Беларусі цікавы расійскі вопыт правядзення выбарчых кампаній.
Умовы правядзення 16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які адмяніў парог яўкі выбаршчыкаў, каб выбары ў Палату прадстаўнікоў былі прызнаныя адбыўшыміся; увёў забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня; скарэкціраваў час датэрміновага галасавання. Акрамя гэтага, законам замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой і ўведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (ім забараняецца мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія даюць правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцюИзменения в Избирательный кодекс.
У 2023 годзе было «зачышчана» палітычнае поле ў краіне: большасць з 15 палітычных партый, якія існавалі раней, была ліквідавана.
22 жніўня 2023 года на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі была ўстаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, якая склала 61.960 выбаршчыкаўЗаседание Центральной комиссии.
Каляндарны план +Каляндарны план парламенцкіх выбараў ў Беларусі 2024 годаДатаПункт плана Не пазней за 1 верасня 2023 года Стварэнне тэрытарыяльных камісій Не пазней за 1 кастрычніка 2023 года Стварэнне 110 акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Не пазней за 23 лістапада 2023 года Прыняцце рашэння Прэзідэнта аб прызначэнні выбараў будзе вызначана пазней Стварэнне тэрытарыяльных камісій будзе вызначана пазней Стварэнне ўчасткаў для галасавання будзе вызначана пазней Стварэнне ўчастковых камісій будзе вызначана пазней Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (збор подпісаў) будзе вызначана пазней Прадстаўленне ў Цэнтрвыбаркам дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты будзе вызначана пазней Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе вызначана пазней Перадвыбарная агітацыя будзе вызначана пазнейДатэрміновае галасаванне 24 лютага 2024 годаДзень цішыні 25 лютага 2024 года Парламенцкія выбары 1 сакавіка 2024 года Устанаўленне Цэнтрвыбаркамам вынікаў выбараў будзе вызначана пазней Правядзенне другога тура галасавання (пры неабходнасці)
Вынікі Партыя Колькасць галасоў % галасоў Абраных дэпутатаў +/- Беларуская партыя «Белая Русь» 46,4 % 51 51 Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 7,3 % 8 2 Камуністычная партыя Беларусі 6,4 % 7 4 Ліберальна-дэмакратычная партыя 3,6 % 4 3 Беспартыйныя 36,3 % 40 49Супраць усіх Агулам 5 051 000 100,00110Сапраўдных галасоў Несапраўдных галасоў Агулам галасоў 100,00 Зарэгістравана выбаршчыкаў / яўка 6 912 221 73,09 Крыніца:
Ацэнкі : Дзяржаўны дэпартамент ЗША асудзіў правядзенне выбараў «ў атмасферы страху, у якой ніводны выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным». : Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін павіншаваў прэзідэнта А. Лукашэнка з «упэўненай перамогай патрыятычных сіл Беларусі», якая, паводле яго слоў, дапамагла «забяспечыць унутрыпалітычную стабільнасць». : Місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыйшла да высновы аб тым, што «выбары праведзены ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, адкрыта і галосна. Прайшлі на альтэрнатыўнай аснове, былі празрыстымі, справядлівымі, адпавядалі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў». Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС): Кіраўнік Місіі назіральнікаў ШАС Нурлан Ермекбаеў заявіў, што Місія «прызнае мінулыя выбары празрыстымі, дакладнымі і дэмакратычнымі».
Зноскі
Катэгорыя:Парламенцкія выбары ў Беларусі Катэгорыя:2024 год у Беларусі Катэгорыя:Выбары 2024 года Катэгорыя:Люты 2024 года Катэгорыя:Падзеі 25 лютага