Ігар Уладзіміравіч Кліменка (; 25 кастрычніка 1972, Кіеў, Украіна) — міністр унутраных спраў Украіны, з 18 студзеня па 7 лютага 2023 — выконваючы абавязкі міністра; генерал паліцыі 1-га рангу (2021), доктар псіхалагічных навук (2019), у мінулым кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Біяграфія

Скончыў Харкаўскі ваенны ўніверсітэт (1994), Адэскі ўніверсітэт, магістратуру Днепрапятроўскага ўніверсітэта МУС (2014). З 1989 па 1994 — вучыўся ў Харкаўскім ваенным універсітэце. З 1994 па 1997 праходзіў службу на пасадзе начальніка разліку ракетнай брыгады (в/ч А1667) З 1998 па 2004 праходзіў службу ў органах унутраных спраў на пасадах псіхолага, начальніка аддзялення цэнтра практычнай псіхалогіі УМУС у Харкаўскай вобласці, начальніка цэнтра практычнай псіхалогіі Дэпартамента кадравага забеспячэння МУС Украіны. З 2011 знаходзіўся на пасадах намесніка, начальніка ўпраўлення інспекцыі па асабоваму складу ДКЗ МУС Украіны. Са снежня 2011 па сакавік 2014 — начальнік упраўлення прафесійнай падрыхтоўкі і адукацыі ДКЗ МУС Украіны. У кастрычніку 2013 абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата псіхалагічных навук па спецыяльнасці «Юрыдычная псіхалогія». У 2014 скончыў магістратуру Днепрапятроўскага дзяржаўнага універсітэта ўнутраных спраў па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 2014 — намеснік начальніка Дэпартамента кадравага забеспячэння. З 2015 па 2017 год узначальваў Дэпартамент кадравага забеспячэння нацыянальнай паліцыі Украіны. З кастрычніка 2017 знаходзіўся на пасадзе намесніка старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны — начальніка Дэпартамента кадравага забеспячэння, а з сакавіка 2018 — стаў намеснікам старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны. У 2019 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара псіхалагічных навук на тэму Тэорыя і практыка псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі паліцэйскіх па спецыяльнасці «Юрыдычная псіхалогія». З 25 верасня 2019 па 20 студзеня 2023 года — Старшыня Нацыянальнай паліцыі Украіны. З 18 студзеня 2023 года — урад прызначыў Ігара Кліменку намеснікам міністра ўнутраных спраў і ўсклаў на яго выкананне абавязкаў міністра ўнутраных спраў пасля гібелі кіраўніцтва міністэрства ў авіякатастрофе ў Браварах. 7 лютага 2023 года Вярхоўная Рада прызначыла Ігара Уладзіміравіча міністрам унутраных спраў Украіны

Міратворчая дзейнасць

Са снежня 2001 года па сакавік 2002 — спецыяльны супрацоўнік Спецыяльнага міратворчага цэнтра пры МУС Украіны. З сакавіка 2002 па чэрвень 2002 — праходзіў службу ў складзе аператыўнага ўзвода спецыяльнага міратворчага падраздзялення МУС Украіны ў Косава, Югаславія.

Званні

Генерал паліцыі 3-га рангу (2017) Генерал паліцыі 2-га рангу (2020) Генерал паліцыі 1-га рангу (2021)

Навуковыя працы

Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара псіхалагічных навук Узаемасувязі жыццястойкасці і складнікаў самаарганізацыі дзейнасці курсантаў — будучых праваахоўнікаў у кантэксце праграмы псіхалагічнага суправаджэння

Узнагароды

медаль «Абаронцу Айчыны» адзнака МУС Украіны «За добрасумленную службу» — I, II, III ступені адзнака МУС Нагрудны знак «За адзнаку ў службе» — I, II ступені «Ганаровы знак МУС Украіны» адзнака МУС Украіны «За бяспеку народа» II ступені Нагрудны знак «Крыж Славы» адзнака МУС Украіны «Агнястрэльная зброя»

Спасылкі

Закон «Аб Нацыянальнай паліцыі» (аўдыёзапіс) Ігар Кліменка стаў кіраўніком Нацпаліцыі: што пра яго вядома Кліменка ўзначаліў Нацпаліцыю замест Князева Ігар Кліменка: Міліцыя не будзе ўдзельнічаць у палітыцы Ігар Кліменка: Нацыянальная паліцыя гатова прапанаваць льготныя жыллёвыя крэдыты Біяграфія новага кіраўніка Нацыянальнай паліцыі

Катэгорыя:Дактары псіхалагічных навук Катэгорыя:Псіхолагі Украіны Катэгорыя:Правазнаўцы Украіны