Павято́выя вучы́лішчы — пачатковыя школы павышанага класа, якія дзейнічалі ў Расійскай імперыі ў 1804—1872 гадах.

Згодна са Статутам навучальных устаноў 1804 года, павятовыя вучылішчы адкрываліся ў губернскіх і павятовых гарадах. Рыхтавалі вучняў да паступлення ў гімназіі. Спачатку вучылішчы мелі 2-гадовы тэрмін навучання. У павятовых вучылішчах выкладалі рускую мову, гісторыю, арыфметыку, чарчэнне, геаграфію, маляванне, Закон Божы, пачатковыя звесткі па фізіцы, геаметрыі. Па статуту 1828 года вучылішчы былі пераўтвораны ў 3-класныя. З дазволу Міністэрства народнай асветы пры павятовых вучылішчах маглі адкрывацца асаблівыя дадатковыя курсы, якія давалі пачатковую прафесійную адукацыю.

У 1872 годзе павятовыя вучылішчы былі пераўтвораны ў гарадскія вучылішчы.

Літаратура

Ужвий Н. М. Уездное училище // Российская педагогическая энциклопедия. / Под ред. В. Г. Панова. — М: «Большая Российская Энциклопедия», 1993. Уездное училище // Российский гуманитарный энциклопедический словарь. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002.

Спасылкі В поисках утраченного. Народное просвещение в конце XIX — начале XX века // СБ. Беларусь сегодня

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Расійскай імперыі