Рыгор Ігнатавіч Маса́льскі ( — ) — кінааператар, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1969).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1947—1990 гадах працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» асістэнтам аператара, аператарам, аператарам-пастаноўшчыкам.

Зняў больш за 300 сюжэтаў для кіначасопісаў «Навіны дня», «Савецкі спорт», «Савецкая Беларусь»; дакументальныя і мастацкія фільмы. Член Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Фільмаграфія

Дакументальныя фільмы «Цытадэль славы» (1960) «Тваё і маё юнацтва» (1968) «Арліная крыніца» (1969) «А зязюля кукавала…» (1972) «Будапешт» (1973) «Магілёў. Дні і ночы мужнасці» (1974) «Рабочая сям’я» (1977) «Не хачу быць інжынерам» (1988) і інш.

Мастацкія фільмы «Паланэз Агінскага» (1971, Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года) «Вуліца без канца» (1973) «Расклад на паслязаўтра», «Па сакрэту ўсяму свету» (1978) «Ветразі майго дзяцінства» (1981) «Белыя росы» (1983) «Мама, я жывы» (1985) «Восеньскія сны» (1987) і інш.

Літаратура

Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.- М.: Сов. энциклопедия, 1987. — 640 с., 96 л. ил.

Спасылкі Масальский Григорий Игнатьевич // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия Григорий Масальский // КИНО-ТЕАТР.РУ

Катэгорыя:Кінааператары СССР Катэгорыя:Кінааператары Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў