Фларыян Чарнышэвіч (; 2 ліпеня 1900Współcześni polscy pisarze i badacze literatury. Słownik biobibliograficzny. Tom 10, Warszawa 2008, хутар ТучыСяргей Трафілаў Дед знаменитого рокера Стивена Тайлера был родом из-под Кличева и шпионил против большевиков, 16.07.2019, Komsomolska Prawdaцяпер найбліжэйшая вёска — Перасопня Клічаўскага раёна, Бабруйскі павет — 18 жніўня 1964, , Аргенціна) — польскі эміграцыйны пісьменнік беларускага паходжання. Апісваў жыццё ваколічнай (заградовай) шляхты пачатку XX стагоддзя ў ваколіцах Клічава. Першым і найважнейшым творам аўтара ёсць раман «Надбярэзінцы».

Біяграфія Паходзіў з ваколіц Клічава ў Бабруйскім павеце. Нарадзіўся на хутары Тучы, які цяпер не існуе. Фларыян адзін з пяці дзяцей Францішка Чарнышэвіча і Апалоніі з МілютаўFlorian Czarnyszewicz na myheritage.pl. Чарнышэвічы былі род ваколічнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага з міжрэчча Бярэзіны і Дняпра, у 1859 годзе на вымаганні заканадаўства Расійскай імперыі пацвердзілі сваё шляхецтваAlfabetyczny spis rodzin szlachty guberni mińskiej na dzień 1 lipca 1903 roku, Drukarnia Guberniana, Mińsk, 1903 r..

Юнацтва Фларыян правёў у засценку Перасека, паблізу хутара Тучы, за некалькі кіламетраў ад Клічава, тым часам Мінскай губерніSyn ziemi kresowej, «Głos Polski» z 24.09.1965, nr 2998, Buenos AiresBartosz Bajków, Florian Czarnyszewicz: przyczynek do biografii, w: «Arcana» (nr 138) , str. 107. Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча, імаверна, у Клічаве або Бабруйску. Польскую мову вывучыў, паводле ўласных слоў, у «тайных польскіх школах», у якіх сам пазней выкладаўMaciej Urbanowski, Arcydzieło nieznane, https://web.archive.org/web/20140202165616/http://www.rp.pl/artykul/502706.html?p=1.

У беларускіх СМІ сустракаецца памылковая інфармацыя пра супрацоўніцтва Фларыяна Чарнышэвіча з «Нашай Нівай» у 1910-я гады і публікацыю там яго беларускіх вершаў, але насамрэч з подпісам «Ф. Чарнышэвіч» там публікаваліся вершы Хведара Чарнышэвіча.

Як разведчык на баку Польшчы удзельнічаў у польска-савецкай вайне 1920 года, падзеі якой апісаў у аўтабіяграфічных устаўках «Надбярэзінцаў». Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года радзіма Чарнышэвіча аказалася ў складзе Беларускай ССР, ён пасяліўся ў занятай палякамі Вільні, дзе працаваў у паліцыі.

У 1924 годзе эміграваў у Аргенціну, 30 гадоў працаваў на бойні ў мястэчку Берыса. Вялікімі намаганнямі пабудаваў дом у Вілья-Карлас-Пас, маляўнічай горнай мясцовасці правінцыі Кордава, у якім пасяліўся ў 1956 годзе з жонкай і дачкой. Быў дзеячам Саюза палякаў у Аргенціне.

Позна дэбютаваў у літаратуры, першым творам была аўтабіяграфічная аповесць «Надбярэзінцы», якая выйшла ў 1942 годзе. Кніга мела добрыя рэцэнзіі, але праз Другую сусветную вайну і цэнзуру, уведзеную па вайне ўладамі ПНР, так і не ўвайшла ў канон польскай літаратуры.

Бібліяграфія

1942 — Nadberezyńcy (у беларускім перакладзе «Надбярэзінцы», пераклад Кацярыны Маціеўскай, 2017) 1953 — Wicik Żywica 1958 — Losy pasierbów 1963 — Chłopcy z Nowoszyszek

Літаратура

Bartosz Bajków, Florian Czarnyszewicz: przyczynek do biografii, w: «Arcana» (nr 138) listopad/grudzień 2017

Krzysztof Wojciechowski, Chłopcy z Nowoszyszek: http://www.kresy.pl/publicystyka,omowienia?zobacz/chlopcy-z-nowoszyszek Paulina Subocz-Białek, Ireneusz Staroń, Nostalgiczna pieśń powrotu. O twórczości Floriana Czarnyszewicza, Instytut Literatury, Kraków 2020 Paulina Subocz-Białek, Ireneusz Staroń, Poza mapą. O «Nadberezyńcach» Floriana Czarnyszewicza, Arcana, Kraków 2020

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне