Шаркамéдзьhttps://radzima.net/be/map/szarkomiedz.html (польск. SzarkomedźSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI. Warszawa, 1890. S. 797., літ. Šarkãmedis / Šarkãmedė) — былы засценак на тэрыторыі Жупранскага сельсавета ў Ашмянскім раёне, знаходзіўся за 500 м на захад ад в. Клеі.

Назва Назва балцка-літоўскага паходжання, утвораная з дзвюх асноў: šarka «сарока» і medis «дрэва» або medė «лес», і значыць «Сарочае дрэва» або «Сарочы лес». На тэрыторыі Ашмянскага раёна быў таксама засценак Шаркі. Ад šarka паходзіць таксама і назва ШаркаўшчыныАдамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. Паставы, 2018. С. 9-12..

Падобным чынам, праз складанне дзвюх асноў, у гэтым рэгіёне на левабярэжжы ракі Ашмянкі утвораныя тапонімы Гудагай, Пелегрында, гідронімы Лэйлубка, Індрубка.

Назва магла ўзнікнуць ад дрэва, якое сарокі ўпадабалі былі для гнездавання або на якім людзі часцей бачылі сарокаў, або ад леса, дзе гнездавалі сарокі. Так жа сама ў старажытных прусаў была вядомая зафіксаваная пад 1331 годам падчас апісання межаў мясцовая назва Iwogarge (*īvagarian) «Савінае дрэва»Топоров В. Н. Прусский язык. A-D. М., 1975. С. 101.. У літоўцаў, латышоў, старажытных прусаў і сарока, і сава былі птушкамі-вешчунамі, з’яўленне і голас якіх прадказваў чалавеку тыя ці іншыя падзеі.

Насельніцтва Паводле звестак, пададзеных у «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага» (адпаведны том выдадзены ў Варшаве ў 1890 годзе), у «шляхецкім засценку» Шаркамедзі была адна сядзіба, у якой было 15 жыхароў.

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Ашмянскага раёна