Дом па вуліцы Талстога, 15 — будынак у Полацку. Пабудаваны ў 1912 г. Цяпер адміністрацыйны будынак.

Архітэктура Помнік эклектычнай архітэктуры. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад «заціснуты» у раму, утвораную карнізам, цокалем і вуглавымі лапаткамі. Лучковыя аконныя праёмы абрамленыя ліштвамі, упрыгожаны сандрыкамі, складаны прафіляваны карніз упрыгожаны сухарыкамі. Фасад аздоблены падаконнымі нішамі і гарызантальнай цягай. Архітэктурны аб’ём завершаны вальмавым дахам.

Спасылкі

Катэгорыя:1912 год у Полацку Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Вуліца Талстога (Полацк)