Яна Смаляга (), больш вядомая як Iva Sativa — беларуская спявачка, рэпер і аўтар песень. Яна арыгінальная і нетыповая артыстка з Беларусі, якая стварае мультымоўны фолк-хіп-хоп. У сваёй творчай дзейнасці выкарыстоўвае шырокую жанравую палітру, накіроўваючы асаблівыя намаганні на захаванне культурных і прыродных каштоўнасцей беларускага краю.

Біяграфія Нарадзілася Яна 27 студзеня 1993 года ў Барысаве. Яна заўсёды спявала ў школе, а потым ва Ўніверсітэце, там жа яна і пачала свой творчы шлях. 12 сакавіка 2017 года ў яе з мужам Лявонам Халатранам нарадзіўся сын Мікі.https://www.instagram.com/p/BgbERvClhvY/?utm_source=ig_web_copy_link

Творчы шлях Першую песню (рус. Серебряная Свадьба — Новый мост) яна запісала калі, выконвала заданне калі вучылася на прадзюсара ў інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Потым быў пробны запіс песні «Вясняначка» і толькі ўжо ў 2019 годзе выйшла песня «Ture Soha». Тады і з’явілася сучасная Iva Sativa. У 2021 годзе атрымала прыз People's Choice на Jager Music Awards.https://34mag.net/piarshak/post/iva-sativa Зараз Яна ездзіць з канцэртамі па гарадам Беларусі і выступае ў клубах і дабрачынных канцэртах.

Для стварэння кліпа да песні «Калыханка» Яна папрасіла дапамогі ў матуль у Instagram. Адгукнулася шмат жанчын і з нарэзак відэа і атрымаўся кліп у якім удзельнічала і сама Яна са сваім сынам.https://www.instagram.com/tv/Ca7gfaMou-D/?utm_source=ig_web_copy_link

Погляды У сваёй творчасці Яна часта выкарыстоўвае народныя матывы і беларускую мову. У профілю Spotify яна кажа чаму «Мне змалку падабаліся народныя матывы. Гэта перарасло ў глыбокае прыцягненне і вывучэнне беларускай культуры. А потым у жаданне паказаць і даказаць сабе і іншым, што гэта можа быць цікава, сучасна, крута. Хацелася б, каб пра прыгажосць беларускай мовы, культуры, народа ведаў увесь свет. А галоўнае, беларусы самі павінны навучыцца ганарыцца сваёй Радзімай.» https://open.spotify.com/artist/136fAUMYxQDgfRpaP8Q7C5

Дыскаграфія +ГодНазваТыпКаментар2019«Ture Soha»Сінгл—2019«Мой дом feat. Антон Спи»Сінгл—2020«Я скакала»Сінгл—2020«Baby Boy»Сінгл—2020«I Wanna Peace»Сінгл—2020«Дикарка»Сінгл—2020«Pan»Сінгл—2021«Чакры»Сінгл—2021«Калияпачую»Сінгл—2021«Шукала»Сінгл—2022«Калыханка»Сінгл—2022«Коса»СінглУваходзіць у топ 100 альбома Folk Fabriquehttps://open.spotify.com/playlist/37i9dQZF1DX62XscWX9t6h на Spotify2022«Коса (Гари Remix)»Сінгл—2022«Калыханка»Сінгл—2022«M33K»Міні-альбом—2022«Kanapel»Міні-альбом—2022«Дзікунка»Сінгл—

Відэаграфія +ГодНазваЗаўвага2019«Ture Soha» (Сумесна з Kipah, Alex Skidan, (рус. Настя Новикова,Антон Акимов))2019«Baby Boy» (Сумесна з R∆JVH & EYE2EYE, Bazyleva Nastya, (рус. Настя Новикова,Антон Акимов))2019«Мой дом feat. Антон Спи»2020«Я скакала» (Сумесна з EyeToEye, Alex Skidan, (рус. Анна-Мария Перлина, Антон Акимов))2020«Дикарка» (Сумесна з White Monkey Flow, Анастасия Новикова, Антон Акимов)2021«Чакры» (Сумесна з EYE2EYE, (рус. Андрей Черкасов, Антон Акимов))2021«Шукала» (Сумесна з Murovei, (рус. Антон Акимов))2022«Квартирник (Live)» (Сумесна з камандай «РРЖ», (рус. Сан Саныч, Слава, Андрей Акатов, Антон Акимов, Ксения Лобода, Макар))2022«Коса» (Сумесна з (рус. Лев Салиф, Андрей Бонд, Александр Скиба, Геннадий Тумилевич, Антон Золотухин, Алексей Голубев, Эмма Мария Черных, Алеся Ефимчик, Никос Кубинец, Александр Зыбайло))2022«Коса (Гари Remix)» (Сумесна з (рус. Лев Салиф, Андрей Бонд, Александр Скиба, Геннадий Тумилевич, Антон Золотухин, Алексей Голубев, Эмма Мария Черных, Алеся Ефимчик, Никос Кубинец, Александр Зыбайло, Алексей Скидан, Иван))2022«Калыханка» (Сумесна з Алиса Друже, Генадзь Тумелевіч)2022«Так лёгка» (Сумесна з Андрей Бонд, Алиса Друже, Генадзь Тумелевіч)2022«Нутро» (УННВ cover) (Сумесна з Александр Григорьев)2022«Барто & Гр. Об.»(Голод и Вечная весна cover) (Сумесна з Александр Григорьев)2022«Kanapel» (Spry-Di dub mix) (Сумесна з Діма spry-Di, Антон Акімаў, Андрэй Бонд, Генадзь Тумелевіч, Аліса Дружэ, Melkizdu, Антон Залатухін, BYMovie Production, Руслан (x-cars.by), Horsiz, Вал Раманоуская, Iван Космiк, Наста Новiкава)2022«Дзікунка» (Сумесна з Андрэй Бонд, Генадзь Тумелевіч, Арына Арцеменка, Аляксей Шуманскі, Аліса Дружэ, Юрый Сойка, Уладзімір Зубовіч, Барыс Сакалоу, Арсені Алендар, Саша Камиiсараў, Макс Клундук)

Катэгорыя:Рэперы Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы