Аліна Яноўская (; , — , Варшава) — польская актрыса, удзельніца Варшаўскага паўстання.
Біяграфія Нарадзілася 16 красавіка 1923 года ў Варшаве ў сям’і буйных земляўласнікаў. Бацька, па адукацыі інжынер сельскай гаспадаркі, быў ад’ютантам генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага. Маці, Марцэліна Рымкувічоўна, па адукацыі спявачка аперэты, адмовілася ад шматспадзеўнай кар’еры дзеля мужа і сям’і. Брат бацькі, Богдан Яноўскі, земляўласнік маёнтку Яноўскіх у вёсцы Паляны-2 каля Вішнева, быў расстраляны бальшавікамі ў Харкаве (1940, частка катынскага расстрэлу). Яна ў 1939 годзе ўцякла з Крэсаў да Варшавы. У 1942 годзе была арыштавана і зняволена ў вязніцы Сербія ў Варшаве. У Варшаўскім паўстанні з першага да апошняга дня (батальён «Кіліньскі»). Памерла 13 лістапада 2017 года ў Варшаве.
Выбраная фільмаграфія Złotopolscy (1997—2008), Podróż za jeden uśmiech (1971), Wojna domowa (1965), Zakazane piosenki (1947).
Узнагароды Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы (2001)Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 30 kwietnia 2001 r. o nadaniu orderów i odznaczeń, M.P. Nr 21, poz. 340 Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэння Польшчы (1995)Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 3 listopada 1995 r. o nadaniu orderów, M.P. z 1996 r. Nr 11, poz. 117
Бібліяграфія Dariusz Michalski, Jam jest Alina czyli Janowska Story, Prószyński i S-ka, Warszawa 2007, ISBN 978-83-7469-597-8.
Спасылкі Filmpolski.pl Аліна Яноўская ў першым польскім паваенным фільме Zakazane piosenki (Забароненыя песенкі)
Катэгорыя:Удзельнікі Варшаўскага паўстання 1944 года Катэгорыя:Кінаактрысы Польшчы