Юхаць () — рака ў еўрапейскай частцы Расійскай Федэрацыі, працякае па Яраслаўскай вобласці, правы прыток Волгі (Рыбінскае вадасховішча).

Даўжыня — 75 км, плошча вадазборнага басейна — 1700 км². Буйныя прытокі — Малокша, Улейма (левыя); Койка (правы).

Пры зліцці Юхаці і Улеймы знаходзіцца старадаўняе сяло Гарадзішча, у наваколлях якога знойдзены рэшткі старажытных паселішчаў. Ад упадзення Улеймы да вусця па левым беразе ракі размешчаны заалагічны заказнік «Верхне-Волжскі». Рака папулярная сярод рыбакоў і турыстаў.

Катэгорыя:Рэкі Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі