Людмі́ла Міха́йлаўна Кальма́ева (3 жніўня 1946, Мінск — 11 жніўня 2022https://www.facebook.com/photo.php?fbid=5549954345026323) — беларуская мастачка-жывапісец, графік, плакатыстка, скульптарка.

Біяграфія Да 1968 года навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1973 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут мастацтваў Эстонскай ССР, атрымала дыплом графіка-афарміцелькі.

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1980 года.

У 1986—1992 гадах працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Распрацавала ўласную методыку выкладання акварэльнага жывапісуhttp://ludmilakalmaeva.blogspot.com/2011/03/my-story.html.

З 1992 года жыла і працавала ў Арнэмаўдэне (Нідэрланды, правінцыя Зеландыя).

Творчасць Рэгулярна выстаўлялася ў Беларусі. Вядома як выбітная плакатыстка і аўтарка іранічных постмадэрнісцкіх праектаў.

Працавала ў галіне плакату, станковай графікі, скульптуры і жывапісу. Міжнародную вядомасць атрымала афішамі для фільмаў і спектакляўhttp://kalmaeva.weebly.com/.

Творы «Свечка» (аловак, папера, гуаш), «Ахвяры» (аловак, папера), «Аголеныя фігуры ў руху» (аловак, папера, 3 аркушы), «Нацюрморт» (аловак, папера, акварэль), «Хлопчык» (аловак, папера), «Дзяўчына» (аловак, папера) экспанаваліся ў красавіку 1991 года на аўкцыёне Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР (аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва) у Мінску.

Творы Людмілы Кальмаевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, калекцыі Беларускага саюза дызайнераў, Нацыянальным музеі плакату ў Віланаве (Варшава), Музеі плакату ў Канагаве (Японія), прыватных калекцыях Нідэрландаў, Германіі, Францыі, ЗША і Мексікі.

Выстаўкі 2016 — Персанальная выстаўка «Сфера чалавека. Жывапіс і графіка Людмілы Кальмаевай»http://www.artmuseum.by/ru/vyst/tek/sfera-chelovecheskogo Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск. 2013 — Выстаўка «Партрэты жыхароў дома старога Шэльдэгофа». 2011 — Групавая выстаўка «Беларускія мастакі ў свеце». Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск. 2011 — Выстаўка «Дыялогі» і казкі" Людмілы Кальмаевай. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. 2009 — Фестываль «Дах-9» у Мінску 11 кастрычніка 2009 года.http://ljukadach-9inminsk.blogspot.com/ 2009 — Праект Freedom4all, Нідэрланды.http://freedom4all-ljuka.blogspot.com/2011/07/freedom4all.html 2005 — Гендарны маршрут: фестываль ідэй пра «гендар» — эксперыментальны праект, Мінск.https://web.archive.org/web/20150922141423/http://belarus.indymedia.org/diff?old=1636&new=1530 1991 — Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР, красавік 1991, аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва, Мінск.

Узнагароды 1986 — медаль «За працоўную адзнаку».

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў