Мікалай Іванавіч Бохан (, в. Карпавічы, Вілейскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1985).
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1957).
Працаваў на Заходняй машынавыпрабавальнай станцыі (навуковы супрацоўнік), АН БССР (лабараторыя сельскагаспадарчага прымянення торфу, канструктар), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (з 1967, інжынерна-тэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі і тэхнічнага забеспячэння працэсаў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1975—1978, 1999—2003 — загадчык кафедры, 1978—1988 — прарэктар па навуковай рабоце).
Памёр 17 чэрвеня 2017 года, пахаваны на радзіме.
Навуковыя інтарэсы: механізацыя і аўтаматызацыя працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; сродкі аўтаматызацыі рамонту і аднаўлення сельскагаспадарчай тэхнікі; нетрадыцыйная энергетыка; аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Узнагароды Знакі «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі», «Вынаходнік СССР», медалі ВДНГ СССР і інш.
Літаратура Исследование резания торфа дисковыми фрезами и автоматического регулирования глубины фрезерования : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Н. И. Бохан. — Минск, 1963.
Бібліяграфія Бохан Мікалай Іванавіч / А. В. Нікіфараў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 354. Бохан Мікалай Іванавіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 568—569. Бохан Николай Иванович // На очередном рубеже : БГАТУ в биографиях работников и выпускников : к 55-летию университета : в 2 кн. ― Минск, 2009. — Кн 2. — С. 68.
Катэгорыя:Выдатнікі сацыялістычнай сельскай гаспадаркі