Омскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на поўдні цэнтральнай частцы Омскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Растоўка (адміністрацыя ў горадзе Омску).

Геаграфія Плошча раёна — 3600 км². Асноўныя рэкі — Іртыш, Ом.

Тэрыторыя раёна размешчана ўздоўж сярэдняга цячэння ракі Іртыш і ніжнім цячэнні ракі Ом, у лесастэпавай зоне. Іртыш дзеліць раён на левабярэжжа і правабярэжжа. Ом падзяляе правабярэжжа на паўночную і паўднёвую часткі. Працягласць Омскага раёна з поўначы на поўдзень — 120 км, з усходу на захад — 60 км.

Омскі раён мяжуе на поўначы з Саргацкім і Горкаўскім раёнамі, на ўсходзе — з Кармілаўскім раёнам, на поўдні — з Чарлакскім, Азоўскім і Таўрычаскім, на захадзе — з Любінскім і Мар’янаўскім раёнамі вобласці. Омскі раён фармаваўся вакол г. Омска. Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Омскай вобласці