Міф дваццатага стагоддзя () — кніга Альфрэда Розенберга, тэарэтыка нацызму, асуджанага за злачынствы супраць чалавечнасці і іншыя злачынствы на Нюрнбергскім працэсе і пакаранага ў 1946 годзе.
Змест кнігі Змест кнігі ўяўляе сабой сумесь расісісткай ілжэнавукі і містыцызму, якая сцвярджае, што арыйская раса ўзнікла ў Атлантыдзе, і што высакароднасць арыйскай расы апраўдвае заняволенне і нават масавае забойства не-арыйскіх расVeirech, с. 233.
Традыцыйна для нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі народы падзяляюцца на «здаровыя» і «нездаровыя», негатыўныя грамадска-гістарычныя з’явы тлумачацца змешваннем рас і засіллем яўрэяў, «заняпад мастацтва» супрацьпастаўляецца «арыйскай культуры».
Водгукі і ўплыў Дзякуючы падтрымцы НСДАП, да 1944 года кніга была прададзеная тыражом больш за мільён асобнікаў. У 1937 годзе Гітлер прысудзіў Розенбергу Нямецкую нацыянальную прэмію за мастацтва і навуку. Аднак, асабісты архітэктар Гітлера Альберт Шпеер у сваіх успамінах пісаў, што Гітлер негатыўна адклікаўся аб кнізе РозенбергаШпеер А. Воспоминания. // Глава 7. Оберзальцберг — Смоленск: Русич; Москва: Прогресс, 1997:
У падвядзенні вынікаў Нюрнбергскага трыбунала, суддзя Роберт Джэксан назваў кнігу «маркотным трактатам, які прапагандуе новую і дзіўную нацысцкую рэлігію». Пітэр Вейрэк адзначае, што «Розенберг надакучае як неадукаванасцю, так і адукаванасцю, з'яўляючыся богам паўутвораных, на якіх шчырая тупасць і невыразная высакапарнасць вырабляюць уражанне»Veirech, с. 219. Камендант Асвенціма Рудольф Хёс заяўляў, што кніга Розенберга была адной з крыніц яго антысемітызмуGilbert с. 247.
Забарона У Расійскай Федэрацыі кніга ўнесена ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў пад №1648 рашэннем Сонцаўскага раённага суда г. Масквы ад 15 кастрычніка 2012 года.
У Беларусі кніга Розенберга не ўнесена ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Літаратура Peter Viereck (2003; originally published in 1941). Metapolitics: From Wagner and the German Romantics to Hitler. Transaction Publishers. *Gilbert, GM (1961) . "Nuremberg diary". New York : New American Library, 1961, c1947 430 p.
Катэгорыя:Кнігі 1930 года