Парца — рака ў Мардовіі і Пензенскай вобласці Расіі, правы прыток Вада (басейн Акі).

Бярэ пачатак за 8 км ад вёскі Іванцава Спаскага раёна Пензенскай вобласці. Даўжыня ракі 117 км, з іх 92 км — на тэрыторыі Мардовіі. Шырыня рэчышча ракі да 15 метраў, глыбіня да 3 метраў. Плошча вадазбору — 2700 км², з іх на тэрыторыі Мардовіі — 2200 км². На рацэ размешчаны пасёлак гарадскога тыпу Зубава Паляна.

Назва ракі, верагодна, паходзіць ад макшанскага слова паръхци, якое азначае «багавінне».

Катэгорыя:Рэкі Мардовіі Катэгорыя:Рэкі Пензенскай вобласці Катэгорыя:Басейн Акі (прыток Волгі)