Сымон Ціханавіч Блату́н (, вёска Кавака, Брагінскі раён — ) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў літсупрацоўнікам у газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», літаратурным кансультантам у «Чырвонай змене».

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 5/2, рад 2, уч. 21).

Творчасць Першы верш надрукаваў у 1956 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Раўнавага» (1968), «Радаслоўнае дрэва» (1970), «Чысціня» (вершы і пераклады, 1979). У 1971 годзе выйшаў зборнік гумарэсак, вершаў і мініяцюр «Калючая шаткаванка».

Перакладаў вершы армянскіх, літоўскіх, латышскіх, рускіх і ўзбекскіх паэтаў.

Крыніцы

Літаратура

Блатун Сымон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. у 6 т. Т. 1 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 290. Блатун Сымон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Маст. літ., 1994. — С. 59.

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР