Зарын ( — залаты) — грашовая адзінка Паўднёвай Асеціі. Уведзена ў 2013 годзе. Нягледзячы на стварэнне гэтай грашовай адзінкі, сродкам плацяжу на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі дэ-факта з’яўляецца расійскі рубель.
Зарын выпускаецца толькі ў выглядзе памятных і інвестыцыйных манет, якія не могуць быць выкарыстаны як сродак плацяжу. Права эмісіі манет належыць «Нацыянальнаму банку Рэспублікі Паўднёвая Асеція». Манеты адчаканены Маскоўскім манетным дваром.
У Паўднёвай Асеціі ўстаноўлена цвёрдыя суадносіны зарына да расійскага рубля: 1 зарын = 10 рублёў. Але кошт рэалізацыі манет ўключае ў сябе кошт металу, які змяшчаецца ў манетах, з даданнем прэміі, якая пакрывае выдаткі банка на вытворчасць манет, іх дастаўку, захоўванне, выпуск у абарачэнне і эмісійны прыбытак. Цэны на другасным рынку ўсталёўваюцца свабодна.
Крыніцы
Спасылкі
Грошы, як сімвал «нацыянальнага суверэнітэту» Памятныя манеты сайт «Нацыянальнага банка Паўднёвай Асеціі»
Катэгорыя:Паўднёвая Асеція Катэгорыя:Грашовыя адзінкі паводле алфавіта