Канстанцін Уладзіміравіч Каляда (нар. , в. Старыца, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Прафесар, доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі

Біяграфія Вучыўся ў Бадзяжоўскай сямігодцы, у восьмым класе ў Камсамольскай дзесяцігодцы. Служыў у пустыні Каракум, абслугоўваў энергасістэмы «Байканура». У войску ён набыў прафесію электрыка і вадзіцеля.

У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў выкладчыкам, а затым дацэнтам кафедры раслінаводства Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Улетку 1999 года становіцца яе загадчыкам, а ў канцы года атрымлівае ступень доктара сельскагаспадарчых навук. У 2003 годзе прысвойваецца званне прафесара.

Узнагароды Ордэн Пашаны.

Цікавы факты У гонар сваёй матулі Канстанцін Каляда назваў высокаўраджайны гатунак пшаніцы «Ядзвіся», а у гонар любімага горада стварыў «Гродзенская-7», «Гродзенская-23».

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 399. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2014. — Т. 4, кн. 1 : Гродненская область. — С. 425. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 139.

Спасылкі Ён зараджае энергiяй поле