Астраханскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны прыродны біясферны запаведнік — запаведнік у дэльце ракі Волгі ў Астраханскай вобласці Расіі. Уключаны ў . Адносіцца да водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.

Гісторыя Запаведнік быў заснаваны 11 красавіка 1919 года рашэннем грамадскай Навуковай камісіі пры Астраханскім універсітэце з мэтай аховы унікальнага прыроднага комплексу дэльты Волгі, месцаў масавых гняздоўяў птушак, лінькі вадаплаўных птушак, нерасцілішчаў і зімавальных ям прамысловых рыб. Першым дырэктарам запаведніка стаў вучоны-арнітолаг . Як прыродны аб’ект дзяржаўнага значэння зацверджаны пастановай Савета народных камісараў РСФСР ад 24 лістапада 1927 года.

Геаграфія Запаведнік размешчаны ў нізоўях дэльты Волгі, на тэрыторыі Камызяцкага, Валадарскага і Ікранінскага раёнаў Астраханскай вобласці.

Тэрытарыяльна разбіты на тры ўчасткі або кластара:

Дамчыкскі ў заходняй частцы дэльты Трохізбінскі ў цэнтральнай частцы дэльты Абжораўскі ва ўсходняй частцы дэльты.

Першапачаткова плошча запаведніка складала 23000 га. Потым, у сувязі з падзеннем узроўню Каспія, ростам надводнай дэльты ў бок мора, плошча запаведніка павялічылася амаль у 3 разы і дасягнула 67917 га, у тым ліку 11298 га — марская акваторыя запаведніка.

Флора Расліннасць інтразанальная, тыповага дэльтавага характару; трапляюцца зараснікі каспійскага лотасу, чыліму, рдзесту, рагозу, трыснягу і інш.; сустракаюцца рэліктаввыя і эндэмічныя расліны.

Фауна У фауне мноства птушак, часцей водна-балотных: лебедзь-шыпун, шэрая гусь, лысуха, чырвананосы нырэц, вялікі і малы бугаі, мышалоў, чаплі і інш. У дэльце акліматызаваныя рачны бабёр, андатра і янотападобны сабака; рэдкі эндэмічны від — хахуля.

Літаратура

Житков Б. М. Астраханский заповедник // К двадцатилетию Астраханского госзаповедника. — М., 1940. — 80 с. Кривоносов Г. А., Живогляд А. Ф. Астраханский заповедник // Заповедники европейской части РСФСР. II / под ред. В. В. Соколова, Е. Е. Сыроечковского. — М.: Мысль, 1989. — С. 264—292.

Катэгорыя:Запаведнікі Расіі