Дзмітрый Паўлавіч Цвяткоў (, , ; 30 жніўня 1890, Кракалле,З 13 кастрычніка 2008 года ўваходзіць у склад пасёлка Усць-Луга, Кінгісепскі раён Ленінградскай вобласці. Санкт-Пецярбургская губерня — 26 жніўня 1930) — расійскі і эстонскі лінгвіст і педагог водскага паходжання. Спецыяліст па водскай мове

Біяграфія Дзмітрый Цвяткоў нарадзіўся ў вёсцы Кракалле Ямбургскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні. Ён быў другім дзіцём у сям’і водскіх сялян. Яго бацька Павел Рыгоравіч вучыўся толькі два гады, а маці Агаф’я Іларыёнаўна была непісьменнай.

З 1911 да пачатку Першай сусветнай вайны працаваў у Карэліі, а ў 1914—1916 гадах навучаўся ў Пецярбургскай вышэйшай школе. У 1918 годзе вярнуўся ў родную вёску, дзе сабраўся працаваць школьным настаўнікам, але не паспеў, бо быў мабілізаваны Інгерманландскім палком. У час Грамадзянскай вайны ваяваў на баку белых, і пасля вайны застаўся ў Эстоніі, дзе ўладкаваўся настаўнікам у Вяйналянскую школу ў вёсцы Венекюля, дзе выкладаў рускую мову. Акрамя таго, навучаўся ў Тартускім універсітэце, быўшы адным з нямногіх яго студэнтаў-важан.

Застрэліўся з-за няшчаснага кахання. Пахаваны ў Івангарадзе.

Водская мова Ужо ў Венекюле Цвяткоў па ўласнай ініцыятыве заняўся вывучэннем водскай мовы. За кароткі перыяд жыцця ён паспеў стварыць водскую граматыку, водскі слоўнік.Статья о водском языке Апроч гэтага, ён пераклаў на водскую мову апавяданне А. П. Чэхава «Ванька», апублікаваў невялікі этнаграфічны матэрыял, сабраны ім у водскіх вёсках, а таксама напісаў артыкул «Крыху раскажу пра ваду», напісаны ў 1924 годзе. Апублікавана яна была ў 1931 годзе ў Тарту, ужо пасля смерці пісьменніка.

Спасылкі Биография Д. П. Цветкова и статья «Немного расскажу о води» на сайте vatland.ru

Катэгорыя:Філолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мовазнаўцы Эстоніі Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі Эстоніі