17 лютага 2023 года баевікі атакавалі паліцэйскае ўпраўленне ў цэнтры горада Карачы, Пакістан. У выніку нападу па меншай меры пяць чалавекі загінулі (у тым ліку два паліцыянта, два рэйнджара і адзін грамадзянскі), яшчэ 14 атрымалі раненні. Галоўны міністр Сінда пазней заявіў, што трое баевікоў, што ўдзельнічалі ў нападзе, былі забіты сілавікамі. Хоць адказнасць за атаку ўзяла арганізацыі «», пад падазрэнне трапіла і «Ісламская дзяржава».
Атака на паліцэйскі ўчастак была расцэнена як сур’ёзнае парушэнне бяспекі. Інцыдэнт заахвоціў кіраўніцтва правінцыі правесці аўдыт урадавых будынкаў і збудаванняў. Урад Пакістана ўвёў стан павышанай гатоўнасці і ўзмацніў мабілізацыю сіл бяспекі па ўсёй краіне.
Напярэдадні, у 2022 годзе, тэрарыстычная пагроза ў краіне вырасла на 50 %, асноўнай прычынай чаго стала вяртанне талібаў да ўлады ў суседнім Афганістане ў жніўні 2021 года.
Прэм’ер-міністр краіны Шахбаз Шарыф асудзіў напад і падкрэсліў, што «тэрарысты, магчыма, забыліся, што Пакістан — гэта краіна, якая перамагла тэрарызм сваёй адвагай». Ён таксама дадаў, што «тэрарысты напалі на Карачы ў чарговы раз. Гэтыя баязлівыя дзеянні не могуць зламаць волю і рашучасць паліцыі і сіл бяспекі. Уся нацыя падтрымлівае паліцыю і органы бяспекі»Ataque talibã contra sede da polícia termina com sete mortos no Paquistão.
, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, у Твітэры выказаў рашучае асуджэнне тэракту. Консульства ЗША ў Карачы праз тую ж платформу заклікала суайчыннікаў праяўляць крайнюю асцярожнасць і пазбягаць раёна, дзе адбыўся напад.
Гл. таксама Тэракт у Пешавары (2023)
Катэгорыя:Падзеі 17 лютага Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:Канфлікты 2023 года