Goanna — рухавік браўзера з адкрытым зыходным кодам, створаны на аснове рухавіка Mozilla Gecko. Ён выкарыстоўваецца ў браўзерах Pale Moon і Basilisk, у паштовым кліенце Interlink, а таксама ў браўзерах K-Meleon і Mypal.
Goanna як незалежны форк Gecko быў упершыню выпушчаны ў студзені 2016 года. Заснавальнік і вядучы распрацоўшчык праекта, M. C. Straver, зрабіў гэта ў кантэксце ўсё большага разыходжання Pale Moon з Firefox. Асноўныя адрозненні Goanna ад Gecko: у ім няма кампанентаў мовы Rust, якія былі дададзены ў Gecko падчас праекта Mozilla Quantum, і праграмы, якія выкарыстоўваюць Goanna, заўсёды працуюць у рэжыме аднаго працэсу, у той час як Firefox стаў шматпрацэснай праграмай.
Гл. таксама Спіс браўзераў
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Браўзерныя рухавікі Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++ Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2016 годзе