Верхні Зуб (, , ) — гара на мяжы Хакасіі і Кемераўскай вобласці, якая з’яўляецца самым высокім пунктам апошняй. Вышыня — 2178,0 м над узроўнем мора.

На схілах — цёмнахваёвая тайга. На раздзеленых схілах з вышынёй 1300 м і больш — горная тундра, якая пераходзіць у нівальную зону. На вяршыні назапашваюцца снежнікі. Ля падножжа шматлікія каравыя азёры.

Катэгорыя:Горныя вяршыні Азіі Катэгорыя:Горныя вяршыні Расіі Катэгорыя:Геаграфія Кемераўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Хакасіі