Іспанія афіцыйна не ўдзельнічала ў Другой сусветнай вайне.

Нягледзячы на ідэалагічную блізкасць, у прыватнасці, антыкамунізм і антысаветызм дзяржаў восі, іспанскі дыктатар генерал Франсіска Франка быў супраць непасрэднага ўдзелу краіны ў вайне. Ва ўрадзе ў той час знаходзіліся як германафілы, так і англафілы. Калі пачалася вайна, міністрам замежных спраў быў англафіл Хуан Бейгбедэр-і-Ацьенса. Хуткае прасоўванне Германіі ў Еўропе прымусіла Франка замяніць яго на Рамона Серана Суньера, які лічыўся адным з галоўных прыхільнікаў далучэння Іспаніі да баявых дзеянняў. Пасля паражэнняў нацысцкай Германіі 1942 года на Усходнім фронце і ў Паўночнай Афрыцы Франка зноў змяніў курс, прызначыўшы міністрам Франсіска Гомеса-Хордана, які спачуваў брытанцам. Іншым уплывовым англафілам быў герцаг Альба, пасол Іспаніі ў Вялікабрытаніі.

У пачатку Другой сусветнай вайны Германія планавала захапіць брытанскі Гібралтар, які займаў стратэгічную пазіцыю над Гібралтарскім праліўвам, злучаючы Міжземнае мора з Атлантычным акіянам. Для гэтага Генштаб запланаваў на 1940—1941 год правядзенне аперацыі «Фелікс», падчас якой нямецкія войскі павінны былі штурмаваць Гібралтар з сушы, з тэрыторыі Іспаніі. Афіцыйны Мадрыд адпрэчыў прапанову Гітлера захапіць брытанскае ўладанне. Франка баяўся ўступаць у вайну на баку краін восі, разумеючы, што яго ўзброеныя сілы не змогуць абараніць Канарскія астравы і Іспанскае Марока ад брытанскага нападуSager, Murray (July 2009). «Franco, Hitler & the play for Gibraltar: how the Spanish held firm on the Rock». Esprit de Corps. Пазней іспанскі кіраўнік нават размясціў палявыя арміі ў Пірэнеях, баючыся магчымай нямецкай акупацыі Іберыйскага паўвострава.

Пры ўсім тым, у знак прызнання дапамогі, атрыманай ад Германія і Італіі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, рэжым Франка аказваў ім матэрыяльную і ваенную падтрымку, у тым ліку дазволіўшы добраахвотнікам ваяваць супраць СССР.

У цэлым, добраахвотнікі з ліку іспанскіх грамадзян служылі ў абодвух бакоў, у значнай ступені адлюстроўваючы сваю пазіцыю ў мінулай грамадзянскай вайне: калі франкісты змагаліся за краіны восі, то рэспубліканцы далучыліся да антыгітлераўскай кааліцыі.

Гл. таксама Іспанскае пытанне (ААН)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі 1939-1945: The Spanish Resistance in France Nueve Company (French Second Armoured Division) The Blue Division Spanish Involvement in World War II Operation Felix: Assault on Gibraltar Excerpt from Christian Leitz, «Spain and Holocaust» Libro Memorial. Españoles deportados a los campos nazis (1940—1945) , Benito Bermejo and Sandra Checa, Ministerio de Cultura de España, 2006. Re-published in Portable Document Format. Los vascos y la II Guerra Mundial, Mikel Rodríguez, Euskonews & Media 301. Jimmy Burns, Papa Spy: Love, Faith & Betrayal in Wartime Spain. London, Bloomsbury, 2009.

Катэгорыя:Другая сусветная вайна паводле краін Катэгорыя:XX стагоддзе ў Іспаніі