Вяршына-Дарасунскі () — пасёлак гарадскога тыпу (з 1932) у Тунгакочанскім раёне Забайкальскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча «Вяршына-Дарасунскае».

Адно з найстарэйшых золатаздабыўных паселішчаў Забайкалля.

Насельніцтва — 4981 чал. (2021), самы буйны населены пункт раёна. Размешчаны на правым беразе ракі Дарасун (левы прыток Таргі, басейн Нерчы) за 56 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра, вёскі Верх-Усуглі, за 260 км на паўночны ўсход ад Чыты.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Забайкальскага края