Іаган Баптыст Цымерман (ням. Johann Baptist Zimmermann; , Гейспойнт, Весабрун — , ) — нямецкі архітэктар, жывапісец і лепшчык-дэкаратар, «штукатар» (Stuckateur) паўднёва-нямецкага барока і ракако.
Біяграфія Іаган Баптыст Цимерман выйшаў з рамесленага асяроддзя, так званай школы Весобрунна (да 1853 года Гайспойнт, Верхняя Баварыя), вядомай сваімі майстрамі дэкаратыўнай рэзкі па дрэве і гіпсу (стука). Яго бацькамі былі штукатур Эліяс Цымерман (1656 — каля 1696) і Юстына Цымерман (? —1717). Іаган атрымаў адукацыю мастака ў Аўгсбургу. 28 сакавіка 1705 года ён ажаніўся з Элізабэт Остэрмайр, якая была на службе ў графіні Макслрайн, а ў 1707 годзе пасяліўся ў раёне Маркт Місбах, дзе нарадзіліся яго пяцёра дзяцей.
У 1715 годзе Іаган пасяліўся ў рэзідэнцыі князя-епіскапа ў горадзе Фрайзінгу (Верхняя Баварыя). Там ён пазнаёміўся з венецыянцам Якапа Амігоні, які ў 1719 годзе стварыў роспіс столі ў гэтым манастыры.
У якасці лепшчыка і фрэскіста Іаган Баптыст Цымерман супрацоўнічаў са сваім братам Дамінікам, архітэктарам. Дамінікус Цымерман жыў у Ландсбергу-на-Леху (Верхняя Баварыя), дзе быў мэрам з 1748 па 1753 год. Памёр каля царквы паломнікаў у Вісе каля Штайнгадэна (Вайльхайм-Шонгау, Верхняя Баварыя) у 1766 годзе.
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Архітэктары Германіі