Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў (нар. ) — паэт, перакладчык і журналіст.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Перм. Сын паэта і перакладчыка Міхася Стрыгалёва. У 1994 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. У 1994—1997 гадах працаваў у музычнай рэдакцыі Беларускага радыё, у 1997—1998 гадах — у газеце «Беларускі трактарабудаўнік», з 1998 года — у газеце «Кантакт». З 2000 года А. М. Стрыгалёў у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Творчасць Друкавацца пачаў у 1986 годзе. Піша на рускай мове. Пераклаў на рускую мову кнігу М. Мятліцкага «Бабчын» (1997, разам з М. Стрыгалёвым), творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, М. Багдановіча, П. Броўкі, У. Караткевіча, Г. Пашкова, А. Пысіна і інш. На некаторыя вершы А. Стрыгалёва напісаны песні.

Сярод апублікаванага: В саду вселенной. Стихотворения. Песни. Переводы. — Мн., 2002.

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск, 2008. — Т. 7.

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову