Сяргей Уладзіміравіч Саркісаў (нар. , Мінск) — беларускі мастак, дызайнер, графік і плакатыст. Член Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза мастакоў, Міжнароднай асацыяцыі акварэлістаў.
Аўтар эмблемы «Дня горада Мінска»https://citydog.io/post/emblema-dnya-goroda-graffti/.
Біяграфія У 1974 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтва)
В 1989 годзе заснаваў студыю графічнага дызайну «60х90»https://sarkisovart.com/aboutme/, якая рабіла распрацоўкі камунікацыйных сістэм і візуальнай айдэнтыкі.
Выкладае на кафедры Мастацтва і дызайну асяроддзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Беларусі, фондах БСМ, літаратурных музеях Я. Купалы і М. Багдановіча, у Мараўскай галерэі ў Брно (Чэхія), у Музеі плакату ў Данску (Данія), у асабістых калекцыях і музеях Польшчы, Славакіі, Германіі.
Жыве і працуе ў Мінску.
Узнагароды 1976 — дыпламант конкурсу Камітэта па справах паліграфіі і друку за рэкламныя плакаты ансамбля «Харошкі», Мінск 1986 — бронзавы медаль ВДНХ СССР за праект візуальных камунікацый на прадпрыемствах канцэрна «Белэнерга», Масква 1988 — Лаўрэат міжнароднага конкурсу плаката да II-й сесіі ААН па раззбраенні (срэбны медаль), Нью-Ёрк 2007 — медаль Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага за працы да 1000-годдзя Тураўскай епархіі, Мінск 2008 — Дзве ўзнагароды ў намінацыі Excellent Work, ADI DESIGN AWARD, Акадэмія дызайну, Кітай 2010 — Лаўрэат міжнароднага фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы квадрат»https://adfest.by/about, Мінск
Спасылкі https://citydog.io/post/emblema-dnya-goroda-graffti/ https://arthaos.com/index.php?q=page/authors/sarkisov-sergej-vladimirovich/ https://sarkisovart.com/aboutme/ https://artcenter.by/en/user/sarkis https://www.sostav.ru/news/2010/03/10/bk/
Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі