Чарнаярскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Астраханскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Чорны Яр.
Геаграфія Чарнаярскі раён размешчаны ў паўночнай частцы Астраханскай вобласці. Яго плошча — 4,2 тыс. км², працягласць з поўначы на поўдзень на 140 км, і з захаду на ўсход на 50 км. Раён мяжуе на ўсходзе з Ахтубінскім раёнам, на поўдні з Енатаеўскім раёнам, на поўначы з Валгаградскай вобласцю, на захадзе — з Калмыкіяй.
Асноўная водная артэрыя раёна — рака Волга, ад якой праз канал Машынны напаўняецца мясцовае вадасховішча Крывая Лука.
Катэгорыя:Раёны Астраханскай вобласці