Іаган Якаб Цэйлер (; , Ройтэ — ) — аўстрыйскі мастак позняга барока. Вучыўся ў свайго бацькі Паўля Цэйлера, потым у Рыме і Неапалі, пазней паступіў у Венскую акадэмію мастацтваў. Для яго фрэсак уласцівы фантастычная трактоўка форм і адсутнасць лінейнай перспектывы. Галоўнымі творамі мастака былі роспісы ў кляштары Альтэнберг, створаныя разам з Паўлем Трогерам, а таксама фрэскі ў саборы бенедыктынцаў у Отабейрэне.
Катэгорыя:Мастакі Аўстрыі Катэгорыя:Мастакі барока