Карл Эрнст Рытэр фон Бэр Эдлер фон Хутхорн (, у Расіі вядомы як Карл Максімавіч Бэр; , Эстонія — ) — расійскі прыродазнавец, заснавальнік эмбрыялогіі. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1828—1830; 1834—1862; член-карэспандэнт у 1826—1828, ганаровы член у 1830—1834 і з 1862).Профиль Карла Максимовича (Карла Эрнста) фон Бэра на официальном сайте РАН Адзін з заснавальнікаў Рускага геаграфічнага таварыства, прэзідэнт Рускага энтамалагічнага таварыства. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1854),Baer; Karl Ernst von (1792—1876) // Сайт Лондонского королевского общества Парыжскай акадэміі навук (1876; карэспандэнт з 1858).Les membres du passé dont le nom commence par B

Біяграфія У 1814 годзе скончыў Дэрпцкі (Тартускі) універсітэт. Працаваў у Аўстрыі і Германіі, у 1829—1830 і з 1834 года — у Расіі.

Навуковая дзейнасць Адкрыў яйцаклетку ў млекакормячых, апісаў стадыю бластулы, вывучыў эмбрыягенез у кураняці, устанавіў падабенства эмбрыёнаў вышэйшых і ніжэйшых жывёл, паслядоўнае з’яўленне ў эмбрыягенезе адзнак тыпу, класа, атрада і інш.; апісаў развіццё ўсіх асноўных органаў пазваночных.

Удзельнік экспедыцый на Новую Зямлю (1837) і Каспійскае мора (1853—1856).

Растлумачыў заканамернасць падмыву берагоў рэк (Закон Бэра).

Рэдактар серыі выданняў па геаграфіі Расіі.

Ушанаванне памяці Імем Бэра названы мыс на Новай Зямлі і востраў у Таймырскім заліве, грады ў Прыкаспійскай нізіне.

Літаратура