Вы́бары Прэзідэ́нта Расі́і прайшлі 17 сакавіка 2024 года. Прэзідэнт абіраецца тэрмінам на 6 гадоў, Уладзімір Пуцін захаваў пасаду.

Палітычны кантэкст «Праблема 2024» была звязаная з магчымым пераходам улады ў Расіі пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Уладзіміра Пуціна. Паводле Кацярыны Шульман ішоў шырокі пошук элітарнага пакту. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Расіі Валерый Зоркін прапанаваў змяніць Канстытуцыю, Старшыня Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы парламента. Падчас падрыхтоўкі да галасавання па папраўках Пуцін дапусціў свой удзел у выбарах 2024 годаПутин допустил участие в выборах президента в 2024 году .. «Праблема 2024» была вырашанаКак Путин решил «проблему 2024» ..

Да гэтага калі Канстытуцыйны Суд, які ў 1998 годзе забараніў Барысу Ельцыну ісці на трэці прэзідэнцкі тэрмін у падобнай сітуацыі, на гэты раз прыняў супрацьлеглае рашэннеКонституционный суд признал легитимным обнуление сроков Путина .

Галасаванне Галасаванне адбывалася з 15 да 17 сакавіка 2024 года, папярэдне было арганізавана датэрміновае галасаванне.

Кандыдаты

Палітычныя партыі, прадстаўленыя ў Дзярждуме ці заканадаўчых органах не менш як траціны суб’ектаў федэрацыі, могуць вылучаць кандыдатаў без збору подпісаў. Такімі партыямі з’яўляюцца «Адзіная Расія», КПРФ, «Справядлівая Расія» і «Новыя людзі». Было зарэгістравана 4 кандыдаты, у тым ліку Уладзімір Пуцін, як самавылучэнец.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Выбары ў Расіі Катэгорыя:Выбары 2024 года Катэгорыя:2024 год у Расіі Катэгорыя:Сакавік 2024 года Катэгорыя:Падзеі 17 сакавіка