Аер, Ваздух, Воздух — шаўковае, часта багата вышытае накрыццё дыскасу і паціру падчас літургіі візантыйскага абраду.
Пакрыванне адбываецца паслядоўна спачатку малымі пакроўцамі, кожны посуд паасобку, а затым абодва разам пакрываюцца агульным вялікім покрывам. Меншыя па памеры пакровы называюцца пакроўцамі, большы — ваздухам.
Паходжанне ваздухаў старажытнае. Раней за ўсё ўвайшлі ва ўжыванне малыя пакроўцы, якія выконвалі практычную задачу — засцярогу у сасудах ад мух, пылу, чаго асабліва шмат у гарачых краінах Блізкага Усходу. Вялікі пакроў быў уведзены ў царкоўнае ўжыванне пазней, у V стагоддзі, ужо пераважна з сімвалічных меркаванняў.
Сімвалічная інтэрпрэтацыя Псеўда-Герман Канстанцінопальскі ў канцы VIII стагоддзя параўнаў ваздух з каменем, які Іосіф Арымафейскі прываліў да труны Хрыстовай, высечанай у скале; таксама параўнаў з заслонай нябеснага храма, апісанага ў 10-й главе Паслання да яўрэяў. Паводле свяціцеля ваздух з’яўляецца сімвалам нябеснай цвердзі, а таксама Плашчаніцы Збавіцеля; адсюль ваздух разумеюць як напамін пра Мукі Хрыстовыя. Традыцыйна абрад патрасання святарамі аерам падчас вымаўлення Сімвала веры сімвалічна тлумачаць як указанне на ласку Святога Духа.
Літаратура
Спасылкі Покровцы (материалы сайта Архиерейского подворья Управляющего Самарской епархией)
Катэгорыя:Праваслаўнае набажэнства Катэгорыя:Царкоўнае начынне