Хабезскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — аул Хабез.

Геаграфія Хабезскі раён размешчаны ў заходняй частцы рэспублікі і мяжуе з землямі: Адыгэ-Хабльскага і Нагайскага раёнаў на поўначы, з Абазінскім і Прыкубанскім раёнамі на ўсходзе, з Усць-Джэгуцінскім раёнам на паўднёвым усходзе, з Зелянчукскім раёнам на поўдні і паўднёвым захадзе, а таксама з Атрадненскім раёнам Краснадарскага края на захадзе.

Паводле занальнага раянавання тэрыторыя раёна з поўначы на поўдзень дзеліцца на 2 зоны — перадгорную і горную. Вышыні на тэрыторыі раёна вагаюцца ад 500 да амаль 1600 метраў над узроўнем мора.

Гідраграфічная сетка ў раёне прадстаўлена ў асноўным падбасейнамі рэк Вялікі Зелянчук і Малы Зелянчук, якія маюць мноства прытокаў на тэрыторыі раёна.

Агульная плошча тэрыторыі раёна — 528,53 км² (з 2013 года).

Катэгорыя:Раёны Карачаева-Чаркесіі