Верталётная эскадрылля ПВК «Executive Outcomes» — праўрадавае падраздзяленне ў Сьера-Леонэ, якое існавала ў перыяд грамадзянскай вайны 1991—2002 гадоў. У шэрагах эскадрыллі служылі паўднёваафрыканцы, расіяне, украінцы і беларусы.

Гісторыя У сакавіку 1995 года паўднёваафрыканская ПВК «Executive Outcomes» падтрымала ўрад Сьера-Леонэ ў вайне супраць групоўкі АРФThe New Mercenaries and the Privatization of Conflict Thomas K. Adams. Parameters, Summer 1999. Супрацоўнікі арганізацыі дзейнічалі тут да падзення сталіцы ў 1999 годзе. У Сьера-Леонэ ПВК мела невялікі парк бранятэхнікі і авіяцыі з арсеналаў краін Афрыкі і Усходняй Еўропы.

Забяспечыць наймітаў авіяцыяй прапанавалі менавіта ўлады краіны. У кампаніі EO выказаліся за куплю выключна савецка-расійскіх верталётаў.

Для абслугоўвання авіятэхнікі паўднёваафрыканцы пачалі наймаць ураджэнцаў былых савецкіх рэспублік. Кампанія набірала верталётчыкаў і наземных спецыялістаў (меркавана пасрэднікамі выступалі дзве фірмы: беларуская «Трансавіяэкспарт» і расійская «Авиатехносервис»Ольга Томашевская. Возвращение из африканского плена // «Белорусская деловая газета», 6 августа 1998 года). З імі ПВК заключала кантракт. Зарплата для пілота складала каля 4500 долараў ЗША. Байцам кожныя два месяцы падаваўся двухтыднёвы адпачынак.

Баявы шлях Першай аперацыяй паветранага атрада стаў налёт на варожую базу ў Ма-Шэрве. Лагер апазіцыі знаходзіўся на схіле гары. Базу абаранялі каля 300 апалчэнцаў АРФ. Урадавыя сілы пры падтрымцы наймітаў «Executive Outcomes» спланавалі аперацыю ў гэтым раёне. За двое сутак уладам удалося істотна аслабіць групоўку праціўніка. Супраць тых, хто працягваў супраціўленне, была кінута эскадрылля. Роберт К. Браўн, відавочца падзей і аўтар часопіса «Soldier of Fortune», аб тым баі успамінаў наступнаеЭл Дж. Вентер. Наёмники против анархистов // Солдат удачи : журнал. — № 3 — 1996.:

Поспех аперацыі быў з радасцю сустрэты ва ўрадзе, і, нягледзячы на тое, што аэрамабільныя часці і падраздзяленні спецназа мелі патрэбу ў адпачынку, было вырашана працягнуць наступленне ва ўсходнім кірунку з канчатковай мэтай захопу раёна алмазных радовішчаў у Каіду. Тут зноў быў задзейнічаны верталётны атрад «Executive Outcomes»Каминский, 2003, стр. 65.

Пачынаючы са снежня эскадрыллі ўдалося дасягнуць пералому ў вайне. Падраздзяленне, падтрымаўшы сухапутныя часці афіцыйнага Фрытаўна, выбіла праціўніка ўглыб краіны. У сакавіку 1996 года паўстанцы, знаходзячыся пад ударамі з зямлі і паветра, пакінулі горад Бо, цэнтр алмазаздабыўной прамысловасці. У цэлым за перыяд зімовай кампаніі 1995—1996 гадоў дзякуючы дзейнасці верталётчыкаў атрымалася паспяхова загнаць мяцежнікаў у джунгліВладимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001..

Шмат у чым поспеху эскадрыллі спрыяў той факт, што ў апазіцыі не было чаго супрацьпаставіць уладам. У мяцежнікаў не было ні верталётаў, ні зенітак. Аднак, падчас штурму якога-небудзь аб’екта з верталётаў, баевікі адкрывалі агонь з гранатамётаў РПГ-7. Таму паветраны атрад вымушаны быў трымацца досыць высока і карыстацца ракетамі (замест 12.7-м чатырохствольных аўтаматычных кулямётаў ЯкБ), якія былі вельмі дарагімі. Урад нярэдка адмаўляў верталётчыкам у іх забеспячэнніСьерра-Леоне-96 воздушная атака русских наёмников.

Дзейнасць падраздзялення, асабліва выніковасць спецыялістаў з былога СССР, вымусіла ўлады адмовіцца ад паслуг амерыканскіх наймітаў. Існы рэжым ахвотней наймаў авантурыстаў з Расіі і Украіны.

Атрад

У эскадрыллі служылі пераважна расійскія і ўкраінскія пілоты і тэхнікі. Спачатку адносіны з паўднёваафрыканцамі ў іх склаліся не лепшым чынам. Як пісаў Пётр Камінскі ў расійскім часопісе «История авиации», славяне лічылі, што дзейнасць калег можа самым негатыўным чынам адбіцца на сумах выплат, а то і зусім на лёсах кантрактаў. Паўднёваафрыканцы, са свайго боку, ганарыліся баявым вопытам, які ў некаторых з іх вылічаўся прыкладна паўтары дзесяткамі гадоў амаль бесперапынных баявых вылетаў, выкананых у розных лакальных канфліктах. Да ўсяго іншага, яны даволі нізка ацэньвалі афганскі вопыт былых савецкіх афіцэраў, лічачы, што сістэма падрыхтоўкі лётнага складу ў СССР сама па сабе выключала выпрацоўку ў курсанта навыкаў хуткага прыняцця самастойных рашэнняў у складанай тактычнай абстаноўцыКаминский, 2003, стр. 63.

На ўзбраенні падраздзялення знаходзіліся верталёты Мі-8Т, Мі-17 і Мі-24 расійскай вытворчасці. Апошнія раней належалі Узброеным сілам Сьера-Леонэ. Стан машын быў жахлівым, аднак яны былі адрамантаваны расійскімі тэхнікаміДикие гуси летят из СССР.

Першае, з чаго пачалі сваю работу спецыялісты, было складанне «дэфектнай» ведамасці, куды было занесена практычна ўсе бартавое абсталяванне і многія агрэгаты сілавы ўстаноўкі, якія патрабавалі рамонту або замены. Адначасна склалі каштарыс на неабходныя прылады, прыстасаванні, запчасткі, зброю і боепрыпасы. Праз два месяцы верталёты былі аблятаны і заадно атрымалі новы камуфляж. Мі-17 вырашылі пафарбаваць у жоўта-зялёны колер, а Мі-24 — у двухколерны зялёны. Паднавілі і апазнавальныя знакі-бела-блакітныя сцяжкі на кіляхКаминский, 2003, стр. 61-62.

У склад падраздзялення ўваходзілі дзевяць экіпажаў, абслугоўваючы персанал і ахова базы агульнай колькасцю 200 чалавек.

Вядомыя байцы Карл Альбертс (у іншых крыніцах — Альбертэ) — камандзір эскадрыллі, адстаўны палкоўнік арміі ПАР. З ім быў асабіста знаёмы вядомы французскі ваенны авантурыст Боб Дэнар. Віктар Макееў — адстаўны маёр ВПС РФ, жыхар Валгаграда.

Экіпаж Сапожнікава Аляксандр Сапожнікаў — камандзір борта, жыхар Яраслаўля. Васіль Кулькоў — борттэхнік, жыхар Пружан. Іван Мартыновіч — бортінжынер, жыхар Слоніма. Уладзімір Чэпель — ? Байцы патрапілі ў зону баявых дзеянняў у 1995 годзе. Верталётчыкі вазілі прэзідэнта Сьера-Леонэ і розныя грузы. Па некалькі разоў прыязджалі дадому ў адпачынак. 25 мая 1997 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот. Прэзідэнт Ахмад Тэджан Каба быў скінуты, пасля чаго ўсе чацвёра былі затрыманы саюзнікамі зрынутага рэжыму. Прычым затрыманне адбылося на тэрыторыі суседняй ЛіберыіСяргей Расолька. Афрыканская эпапея беларускіх верталётчыкаў // Звязда : газета. — 28 жніўня 2017.. Мартыновіч, Кулькоў і Сапожнікаў утрымліваліся ў Нігерыі. Чэпеля, які быў жанаты на жыхарцы Сьера-Леонэ, утрымлівалі ў мясцовай турме. Улетку 1998 года, дзякуючы намаганням дыпламатаў, групу ўдалося вызваліць. Члены беларуска-расійскага экіпажа прызнаны ўрадам Кабы, які ў той час ужо вярнуўся да ўлады, міжвольнымі памагатымі путчыстаў.

Зноскі

Літаратура Пётр Каминский. «Носорог» и четыре «Буйвола» в Сьерра-Леоне // История авиации : журнал. — № 23. — Апрель 2003. — с. 59—68.

Катэгорыя:Гісторыя Сьера-Леонэ Катэгорыя:Часці і злучэнні наймітаў Катэгорыя:Верталёты