Васіль Васілевіч Шахновіч (12 студзеня 1922 — 13 жніўня 1983) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. З’яўляецца адзіным замежным грамадзянінам, удастоеным звання Героя Самалійскай Рэспублікі.

Паходжанне Нарадзіўся ў сялянскай сям’і з вёскі Сярагі. Яго продкі былі выбранцамі — саслоўем мясцовых сялян, якія больш за стагоддзе, яшчэ да часоў уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі, неслі службу па ахове прыгонных збудаванняў Слуцка. Менавіта гэта абумовіла выбар маладым Шахновічам прафесіі вайскоўца.

Ваенная кар’ера У 1939 годзе паступіў у Мінскае агульнавайсковае вучылішча імя КалінінаВасіль Васілевіч Шахновіч на сайте «Наследие Слуцкого края», пасля заканчэння якога, усяго за 12 дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прыбыў па накіраванні ў Ленінградскую ваенную акругу.

З пачаткам уварвання Германіі Шахновіч знаходзіўся пад Выбаргам і змагаўся ў баявых часцях Ленінградскага фронту, удзельнічаючы ў абароне блакаднага Ленінграда. За гады вайны паспеў паслужыць камандзірам узвода, затым роты, а пазней і батальёна.

У 1944 годзе ўдзельнічаў у наступленні ў Прыбалтыцы. У баі за горад Тукумс Шахновіч быў паранены, але працягваў камандаваць батальёнам. Пазней яго падраздзяленне ўдзельнічала ў вызваленні Рыгі. Скончыў вайну афіцэр на «Курляндскім катле». Апошні бой яго батальён прыняў ужо пасля капітуляцыі Германіі, уступіўшы ў перастрэлку з атрадамі РВА.

Пасля вайны стаў камандзірам вучэбнага батальёна. Пазней даслужыўся да камандуючага арміяй і намесніка начальніка вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал» імя Шапашнікава. Службу паспяхова сумяшчаў з вучобай. У гэты час Шахновіч скончыў дзве навучальныя ўстановы: Ваенную акадэмію імя Фрунзэ і Ваенную акадэмію Генеральнага штаба.

У маі 1969 года Шахновіч накіраваны ў Самалі ў якасці галоўнага ваеннага саветніка і па сумяшчальніцтве — саветніка камандуючага . Задача складалася ў аказанні дапамогі пры фарміраванні самалійскай рэгулярнай арміі. Трэба было таксама замацаваць гэтую краіну ў сферы ўплыву Савецкага Саюза. Шахновіч усталяваў даверныя адносіны з , камандуючым СНА, а іх жонкі сталі сяброўкамі. Ён працаваў у Самалі да жніўня 1971 года.

Пасля Шахновіч камандаваў , якая знаходзілася ў Арменіі. З 1975 года выкладаў на вышэйшых афіцэрскіх курсах «Выстрал», з’яўляючыся адначасова намеснікам начальніка гэтых курсаў.

У 1977—1980 гадах працуе галоўным ваенным саветнікам . Шахновічам была закладзена аснова ангольскай арміі, сфармаваны структура і ўзбраенне, створаны паўнавартасны Генеральны штаб, ваенныя акругі і штабы акруг, сфарміраваны пяхотныя і механізаваныя брыгады, канчаткова аформіліся віды Узброеных СілКузнецова-Тимонова, А. В. Воины-интернационалисты из Беларуси в гражданской войне в Анголе : 1975–1992 / А. В. Кузнецова-Тимонова ; науч. ред. А. М. Литвин. – Минск : Беларус. навука, 2017. – 354 с..

Грамадска-палітычнае жыццё Член Бюро ЦК Кампартыі Арменіі, дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР.

Будучы цяжкахворым і бачачы ў шпіталі параненых і скалечаных салдат у Афганістане, Васіль Шахновіч рэзка асуджаў увод у гэтую краіну савецкіх войск. Рашэнне аб умяшанні ў Афганскі канфлікт ён лічыў найбуйнейшай палітычнай памылкай савецкага кіраўніцтва, якая можа прывесці да катастрафічных наступстваў. Генерал лічыў, што «ваяваць за мяжой павінны не тэрміновікі, а прафесіяналы».

Смерць Васіль Шахновіч памёр пасля працяглай хваробы ў Галоўным ваенным шпіталі імя Бурдэнкі. Пахаваны ў Сонечнагорску пад Масквой.

Літаратура Богдашич Сергей, Тишкевич Василий. Жизнь под грифом «секретно». Генерал Василий Шахнович был больше известен в Африке, чем на своей родине — Случчине // Інфа-Кур’ер : газета. — 2010. — 5 мая.

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР