Беспарадкі ў Вамене — падзеі 23 лютага 2023 года ў інданезійскім горадзе , калі натоўп папуасаў, даведаўшыся пра арышт падазраванага ў выкраданні дзяцей, напаў на інданезійскіх сілавікоў. Сутыкненні прывялі да людскіх ахвяр. Гораду нанесена значная матэрыяльная шкода.

Напярэдадні Адносіны паміж інданезійскімі ўладамі і мясцовымі жыхарамі ў высакагорных рэгіёнах Папуа заставаліся вельмі напружанамі. У 2019 годзе ў горадзе Вамена адбываліся , у выніку якіх былі забіты дзясяткі мірных жыхароў, у асноўным непапуаскага паходжання. У распальванні этнічнага канфлікту ў рэгіёне інданезійскія ўлады абвінавацілі ўзброеныя групоўкі, звязаныя з сепаратысцкім .

Ход падзей Па словах мясцовага праваабаронцы Тэа Хасегема, бунт успыхнуў пасля непаразумення паміж двума гандлярамі, якія не з’яўляліся папуасамі, і мясцовым непаўналетнім папуасам у раёне горада Сінакма. У выніку першых абвінавацілі ў выкраданні непаўналетніх. Лідар мясцовай камуны Гібсан Кагоя адзначыў, што там мела месца непаразуменне: гандляры папрасілі дзіцяці сесці на пікап, які яны выкарыстоўвалі ў якасці кіёска, але яно спалохалася, успрыняўшы гэта як спробу выкрадання, і ўцякло. Тады мясцовыя жыхары схапілі гандляроў і даставілі іх у паліцэйскі ўчастак Вамены.

Пакуль гандляры знаходзіліся пад вартай паліцыі, каля 12:30 па мясцовым часе (05:30 UTC) на вуліцы сабраўся раз’юшаны натоўп папуасаў. Інданезійскія ўлады заявілі, што праз WhatsApp распаўсюдзіліся паведамленні з абвінавачваннямі паліцыі ў абароне выкрадальнікаў дзяцей. Натоўп запатрабаваў ад сілавікоў выдаць падазраваных для публічнага допыту. Напружанасць працягвала нарастаць, і адзін з затрыманых гандляроў быў эвакуяваны на машыне ў іншае месца. Спрабуючы разагнаць людзей, супрацоўнікі службы бяспекі ўжылі і дубінкі. Сілавікі таксама зрабілі некалькі стрэлаў у паветра. Натоўп захваляваўся, і некалькі крам, якія належалі непапуасам, былі падпалены. Затым адбыліся сутыкненні, у выніку чаго некалькі чалавек загінулі. Падчас беспарадкаў было падпалена 15 будынкаў.

Ахвяры Паводле даных урада, падчас беспарадкаў дзесяць мірных жыхароў былі забіты. З боку сілавікоў пацярпелі 18 паліцыянтаў і салдат. Яны былі паранены стрэламі або кінутымі камянямі. З дзесяці загінуўшых жыхароў сем або восем былі ўдзельнікамі беспарадкаў, забітымі сіламі бяспекі, а астатнія былі асобамі непапуаскага паходжання, забітымі натоўпам. Хасегем паведаміў, што загінулі дзевяць папуасаў, восем з якіх былі расстраляны. Далей ён адзначыў, што большасць забітых папуасаў былі расстраляны ў галаву ці шыю. Зафіксавана не менш за 23 параненых сярод мірных жыхароў і ўдзельнікаў беспарадкаў.

Наступствы Для забеспячэння бяспекі раёна ўлады разгарнулі 200 дадатковых супрацоўнікаў сілавых і ваенізаваных структур, у тым ліку роту са складу (спецпадраздзялення інданезійскай паліцыі).

На наступны дзень сітуацыя стабілізавалася, паведамленняў аб далейшым гвалце не паступала. Аднак у горадзе былі зачынены школы, а тысячы жыхароў схаваліся ад гвалту ў ваенных і паліцэйскіх штабах або месцах культу.

Начальнік паліцыі Папуа ініцыяваў ацэнку паводзін мясцовых паліцэйскіх падраздзяленняў і запатрабаваў ад паліцыі выкарыстоўваць «мяккі» падыход у рэагаванні з-за павышанай напружанасці.

26 лютага ўлады арыштавалі 13 чалавек, якія падазраваліся ў падбухторванні да беспарадкаў. Праз два дні іх адпусцілі. Міністр-каардынатар па палітычных, юрыдычных пытаннях і пытаннях бяспекі пазней заявіў, што падзеі 23 лютага не маюць нічога агульнага з і былі справакаваны выключна чуткамі аб выкраданні людзей.

Зноскі

Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Пратэсты 2023 года Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:Падзеі 23 лютага Катэгорыя:Гісторыя Інданезіі Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты