Карл Людвіг Бадэнскі (; ) — спадчынны прынц Бадэнскі. Бацька расійскай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны, жонкі Аляксандра I, і дзядуля расійскай імператрыцы Марыі Аляксандраўны, жонкі Аляксандра II.
Старэйшы сын маркграфа Карла Фрыдрыха Бадэнскага і яго першай жонкі Караліны Луізы Гесэн-Дармштацкай. Карл Людвіг так і не ўзышоў на бадэнскі трон, памёршы раней за бацьку.
Сям'я У 1774 годзе Карл Людвіг ажаніўся са сваёй кузінай Амаліі Гесэн-Дармштацкай (1754—1832), дачкой ландграфа Людвіга IX. Дзеці:
Амалія (1776—1823); Караліна (1776—1841), замужам за каралём Баварыі Максіміліянам I (яго другая жонка); Луіза (1779—1826), замужам за расійскім імператарам Аляксандрам I; Фрыдэрыка (1781—1826), замужам за каралём Швецыі Густавам IV Адольфам; Марыя (1782—1808), замужам за Фрыдрыхам Вільгельмам, герцагам Браўншвайгскім; Карл Фрыдрых (1784—1785) Карл (1786—1818), вялікі герцаг Бадэна з 1811 па 1818; Вільгельміна (1788—1836), замужам за Людвігам II, вялікім герцагам Гесэнскім. Яе дачка стала жонкай расійскага імператара Аляксандра II.
Яго дочкі пабраліся вельмі выгоднымі шлюбамі, і ў гэтым заслуга Карла Людвіга. Ён памёр 16 снежня 1801 года ў Швецыі ў гасцях у дачкі Фрыдэрыкі.
6 жніўня 1801 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя ПершазванагаКарабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — : Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»).
Катэгорыя:Спадчыннікі, якія не ўзышлі на прастолы германскіх дзяржаў Катэгорыя:Бадэнскія прынцы