Вялікае Герцагства Бадэн () — гістарычная дзяржава на паўднёвым захадзе Германскай імперыі, якое існавала ў перыяд з 1806 года па 1918 гады.
Гісторыя
Папярэднік Вялікага герцагства, маркграфства Бадэн было створана ў XII стагоддзі і затым падзелена на некалькі зямель, якія ў 1771 годзе былі зноў аб’яднаны ў адзінае маркграфства.
У 1803 годзе Бадэн стаў курфюрствам Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Паводле Прэсбургскага міру 1805 года да Бадэна было далучана старадаўняе радавое ўладанне герцагаў цэрынгенскіх — Брэйсгау.
У 1806 годзе тэрыторыя Бадэна пашырылася ў сувязі з распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзякуючы ўступленню ў Рэйнскі саюз, Бадэн быў перайменаваны ў вялікае герцагства і да яго далучана большая частка фюрстэнбергскіх уладанняў, ландграфства Клетгау, княства Лайнінген і іншыя.
У 1815 годзе Вялікае герцагства далучылася да Германскага саюза.
У час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бадэн быў цэнтрам рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1849 годзе Бадэн стаў адзінай германскай дзяржавай-рэспублікай, праўда, на кароткі час: рэвалюцыя ў герцагстве была задушана прускімі войскамі.
Вялікае Герцагства Бадэн засталося незалежным аж да стварэння Германскай імперыі ў 1871 годзе.
Пасля рэвалюцыі 1918 года Бадэн стаў часткай Веймарскай рэспублікі (гл. Рэспубліка Бадэн).
Урад Глава дзяржавы — Вялікі герцаг, заканадаўчы орган — Бадэнскі саслоўны сход (Badische Ständeversammlung), што складаўся з Першай палаты (Erste Kammer), якая складалася з тытулаванага дваранства, і Другой палаты (Zweite Kammer), якая выбіралася выбаршчыкамі на аснове маёмаснага цэнзу. Выканаўчы орган — Бадэнскае дзяржаўнае міністэрства (Badische Staatsministerium), якое прызначалася Вялікім Герцагам і несла перад ім адказнасць.
Вялікія герцагі з дынастыі Цэрынгенаў: 1806—1811: Карл Фрыдрых (* 1728; † 1811) 1811—1818: Карл (* 1786; † 1818) 1818—1830: Людвіг I (* 1763; † 1830) 1830—1852: Леапольд (* 1790; † 1852) 1852—1858: Людвіг II (* 1824; † 1858) 1858—1907: Фрыдрых I (* 1826; † 1907), (з 1852 г. — рэгент) 1907—1918: Фрыдрых II (* 1857; † 1928)
Адміністрацыйны падзел Тэрыторыя Бадэна была падзелена на акругі (Landeskommissärbezirk) (да 1864 года — kreis), акругі на раёны (bezirksamt), раёны на абшчыны (gemeinde). На чале раёна стаялі амтманы (amtmann), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя саветы (gemeinderat), на чале абшчын бургамістры ці старосты (gemeindevorsteher). Фрайбургская акруга (Landeskommissärbezirk Freiburg) Карлсруйская акруга (Landeskommissärbezirk Karlsruhe) Канстанцкая акруга (Landeskommissärbezirk Konstanz) Мангеймская акруга (Landeskommissärbezirk Mannheim)
Прававая сістэма Вышэйшы судовы орган — Карлсруйскі Оберландэсгерыхт (Oberlandesgericht Karlsruhe), раней — вышэйшы надворны суд (Oberhofgericht Mannheim), суды апеляцыйнай інстанцыі — ландгерыхты (landgericht), раней — раённыя і надворныя суды (kreis- und hofgericht) (да 1864 г. — надворныя суды (hofgericht)), суды першай інстанцыі — амтсгерыхты (amtsgericht) (да 1857 — бецыксамты). (Фрайбургская акруга) Фрайбургскі ландгерыхт (Landgericht Freiburg) Офенбургскі ландгерыхт (Landgericht Karlsruhe) (Карлсруйская акруга) Карлсруйскі ландгерыхт (Landgericht Karlsruhe) (Канстанцкая акруга) Канстанцкі ландгерыхт (Landgericht Konstanz) Вальдсгуцкі ландгерыхт (Landgericht Waldshut) (Мангеймская акруга) Мангеймскі ландгерыхт (Landgericht Mannheim) Мосбахскі ландгерыхт (Landgericht Mosbach)
Сілавыя структуры
thumb|Трубачы 2-га Драгунскага полка ў 1830-х гадах. Рашэннямі ландтага Вялікага герцагства Бадэн у 1868 годзе ў дзяржаве была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць. У сілу Ваеннай канвенцыі, ад 25 лістапада 1870 года, Бадэнскія войскі ўтваралі складовую частку Прускай арміі, а з 1 мая 1871 года Бадэнская армія разам з дзвюма прускімі пяхотнымі палкамі і адным прускім кавалерыйскім палком склалі 14-ы корпус германскай імперскай арміі, з галоўным упраўленнем у горадзе Карлсруэ і дывізіённымі ўпраўленнямі ў гарадах Карлсруэ і Фрайбургу.
Фарміраванні Бадэнская армія 1-ы грэнадзёрскі полк 2-і грэнадзёрскі полк 3-і пяхотны полк 4-ы пяхотны полк 5-ы пяхотны полк 6-ы пяхотны полк 1-ы драгунскі полк 2-і драгунскі полк 3-і драгунскі полк Артылерыйскі полк Бадэнская паліцыя Ландвер: Батальён ландверы Герлахсгайм (Landwehr-Bataillon Gerlachsheim) (110-ы (2-і вюртэмбергскі пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Гайдэльберга (Landwehr-Bataillon Heidelberg) (110-ы (2-і вюртэмбергскі пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Брухзаля (Landwehr-Bataillon Bruchsal) (111-ы (3-і вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Карлсруэ (Landwehr-Bataillon Carlsruhe) (111-ы (3-і вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Раштата (Landwehr-Bataillon Rastatt) (112-ы (4-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Офенбурга (Landwehr-Bataillon Offenburg) (112-ы (4-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Фрайбурга (Landwehr-Bataillon Freiburg) (113-ы (5-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Лёраха (Landwehr-Bataillon Lörrach) (113-ы (5-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Донауэшынгена (Landwehr-Bataillon Donaueschingen) (114-ы (6-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера) Батальён ландвера Штокаха (Landwehr-Bataillon Stockach) (114-ы (6-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
Насельніцтва Фрайбургская акруга Фрайбург — 61.504 Офенбург — 13.664 Карлсруйская акруга Карлсруэ — 97.185 Пфорцгайм — 43.351 Канстанцкая акруга Констанц — 21.445 Філінген — 7.819 Мангеймская акруга Мангейм — 141.131 Гайдэльберг — 40.121
Эканоміка Грашовая адзінка — марка (да 1871 года — Бадэнскі гульдэн), разменная манета — пфеніг. Аператар чыгуначных паведамленняў — Вялікагерцагскія дзяржаўныя чыгункі (Großherzoglich Badische Staatseisenbahne), трамвай існаваў у Мангейме, Гайдэльбергу, Фрайбургу, Карлсруэ, Пфорцгайме аператар пошты і тэлефона — Бадэнская дзяржаўная пошта.
Гл. таксама Бадэн Гісторыя Бадэна Спіс кіраўнікоў Бадэна Рэвалюцыя 1848—1849 гг.
Літаратура
Катэгорыя:Гістарычныя германскія дзяржавы Катэгорыя:Тэрыторыі Германскай імперыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1806 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:Гісторыя Бадэн-Вюртэмберга