Карл Людвіг Фрыдрых (; , — , ) — вялікі герцаг Бадэна з 10 чэрвеня 1811 года. Апошні прадстаўнік старэйшай галіны роду Цэрынгенаў.
Біяграфія Сын прынца Карла Людвіга Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай, унук Карла Фрыдрыха Бадэнскага. Карл быў родным братам расійскай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны. Стаў спадчынным прынцам Бадэна пасля смерці свайго бацькі ў 1801 годзе. 30 жніўня 1801 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя ПершазванагаКарабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — М.: Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»). Праз дзесяць гадоў ён змяніў на прастоле дзеда Карла Фрыдрыха. Удзельнічаў у Венскім кангрэсе, на якім за Бадэнам былі замацаваныя тэрыторыі, набытыя ў Напалеонаўскіх войнах. У 1818 годзе ён выдаў новую канстытуцыю.
Карл рыхтаваўся да вяселля з баварскай прынцэсай Аўгустай, дачкой баварскага караля Максіміліяна, калі планы Напалеона перашкодзілі гэтаму вяселлю. Напалеон жадаў бачыць Аўгусту жонкай свайго пасерба Яўгенія Багарнэ і ў якасці кампенсацыі прапанаваў Карлу ажаніцца з траюраднай сястрой Яўгена Стэфаніяй дэ Багарнэ (1789—1860), якую Напалеон афіцыйна ўдачарыў і якой дараваў тытул прынцэсы Францыі. У красавіку 1806 года Карл і Стэфанія пажаніліся. У шлюбе нарадзіліся:
Луіза (1811—1854), замужам за кронпрынцам Густавам Вазай (1799—1877), пераемнікам зрынутага шведскага караля Густава IV; сын (1812—1812) (паводле народных чутак, Каспар Гаўзер); Жазэфіна (1813—1900), замужам за князем Карлам Антонам Гогенцолерн-Зігмарынгенам; Аляксандр (1816—1816); Марыя (1817—1888), замужам за Уільямам, 11-м герцагам Гамільтанам (1811—1863); іх дачка была маці манакскага князя Луі II.
Пасля смерці Карла, які не пакінуў спадчыннікаў мужчынскага полу, трон Бадэна заняў яго дзядзька Людвіг I.
Літаратура Friedrich von Weech: Karl Ludwig Friedrich, Großherzog von Baden. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 15. Duncker & Humblot, Leipzig 1882, S. 248—250.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Вялікія герцагі Бадэна Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIX стагоддзя