Ян Антоні Ваньковіч (; ? — памёр да 1766) — ураднік і землеўласнік.

Біяграфія Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Станіслава, падчашага смаленскага, і Ганны з Корсакаў.

Чашнік менскі па прывілеі караля Аўгуста III ад 6 кастрычніка 1744 года. Уладальнік маёнтка Забашавічы Менскага павета (1753).

Сям’я У першым шлюбе з Кацярынай Бруханскай. Дзеці: Мацей, падчашы менскі (1762), суддзя Менскага каптуровага суда (1764), суддзя Менскага земскага суда (1765), жонка Кацярына Янішэўская. Уладзіслаў, пробашч Менскага фарнага касцёла, беларускі архідыякан, канонік, кавалер ордэна Св. Станіслава. Пётр, манах-бернардзінец. Аляксандр, чашнік менскі, суддзя Менскага каптуровага суда (1764), уладальнік маёнтка Сяменькавічы і Слабодка Менскага павета. Жонка Соф’я Грыгаровіч. Марцін, суддзя Мінскага гродскага суда, валодаў маёнткам Забашавічы (1777). Жонка Феліцыяна Іздэбская. Пётр, суддзя Менскага гродскага суда. Жонка Уршуля Ілліч. Себасцьян, стараста красавіцкі, лоўчы менскі (1790). Жонка Аляксандра Пясецкая.

Крыніцы

Літаратура

Ян Антоні Катэгорыя:Чашнікі менскія