Ігар Вячаслававіч Марозаў (нар. , Мінск) — беларускі культуролаг, архітэктар. Доктар культуралогіі (1998), кандыдат архітэктуры (1985), прафесар (2001).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Архітэктура», 1976).
Працаваў у Праектным інстытуце «Белдзіпрадар» (1976—1986), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1987—1999), Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (1999—2006), Беларускім дзяржаўным універсітэце (гуманітарны факультэт, кафедра культуралогіі, прафесар), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2006, факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, кафедра менеджменту сацыякультурнай дзейнасці, прафесар).
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1975 года.
Навуковыя інтарэсы: культуралогія; філасофія культуры; герменеўтыка; семіётыка; архітэктура; мастацтвазнаўства.
Узнагароды Медаль ЮНЕСКО (1982, Парыж), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2016) і інш.
Бібліяграфія Мир архитектуры в контексте гуманитарной культуры (архитектурная герменевтика) : автореферат диссертации … доктора культурологических наук : 24.00.01 / Морозов Игорь Вячеславович. — Санкт-Петербург, 1998. Организация архитектурно-ландшафтной среды автомобильных дорог (информационный подход) : автореферат диссертации … кандидата архитектуры : 18.00.04 / Морозов Игорь Вячеславович. — Ленинград, 1985.
Літаратура Морозов Игорь Вячеславович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 127—128.
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі