surf — гэта мінімалістычны браўзер, распрацаваны суполкай suckless.org. Інтэрфейс карыстальніка гэтага браўзера не мае ніякіх графічных элементаў кіравання, кіраванне браўзерам адбываецца з дапамогай спалучэнняў клавіш.

Асаблівасці Набор функцый surf быў наўмысна абмежаваны. Адзіныя графічныя элементы, якія мае браўзер, — гэта паказ старонкі і, па жаданні, палосы пракруткі. Асноўная функцыянальнасць браўзера рэалізавана ў старонняй бібліятэцы WebKit, а астатняя частка праграмы забяспечвае толькі акно і набор элементаў XProperties для кіравання яго паводзінамі. Браўзер падтрымлівае файлы cookie, аднак не мае некаторых іншых звычайных функцый браўзераў, такіх як карткі, закладкі або фільтраванне рэкламы. Адраснага радка таксама няма, замест яго карыстальнік павінен запісать URL у элеменце XProperty _SURF_URI.

Большая частка канфігурацыі surf выконваецца праз рэдагаванне файла загалоўка канфігурацыі ў яго зыходным кодзе, а затым яго кампіляцыі. Некаторыя параметры можна змяніць без кампіляцыі, праз аргументы каманднага радка або гарачыя клавішы.

Гл. таксама Lynx w3m

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT Катэгорыя:Браўзеры пад POSIX-сістэмы Катэгорыя:Свабодныя браўзеры Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2010 годзе