Чугуш — горная вяршыня ў заходняй частцы Вялікага Каўказа, ля вытокаў ракі Белая, з’яўляецца найвышэйшы пунктам Рэспублікі Адыгея. Назва мае адыгскія карані, і па розных версіях перакладаецца як «Вяршыня зямлі», «Горная паша Чуа», «Апякунка дрэў».

Складзена гара Чугуш гнейсамі, крышталічнымі сланцамі і гранітамі. На схілах букава-піхтавыя лясы, вышэй субальпійскія лугі; на паўночных і ўсходніх схілах знаходзяцца дзесяць каравых і вісячых ледавікоў плошчай 1,2 км. З масіва Чугуш пачынаюцца вытокі рэк Бярозавай, Чэсу і Кішы, правых прытокаў ракі Белай. Да вяршыні Чугуша пракладзены альпінісцкія маршруты 2-А—2-Б катэгорыі складанасці.

Катэгорыя:Горныя вяршыні Расіі Катэгорыя:Горныя вяршыні Каўказа Катэгорыя:Геаграфія Краснадарскага края Катэгорыя:Геаграфія Адыгеі