Вялікі фашысцкі савет () — дзяржаўная структура ў Італіі, якая існавала з 1922 па 1943 год у перыяд фашысцкай дыктатуры прэм’ер-міністра Італіі Беніта Мусаліні.
Гісторыя Утвораны ў снежні 1922 года пасля фашысцкага перавароту і прызначэння Мусаліні прэм’ер-міністрам краіны. Члены Савета прызначаліся асабіста Мусаліні, які стаў яго нязменным старшынёй. У склад савета ўвайшлі міністры ўрада і кіраўнікі фашысцкай партыі.
Савет валодаў шырокімі паўнамоцтвамі, асабліва пасля 1928 года, калі ён атрымаў статус дзяржаўнага органа. У прыватнасці, Савет складаў спісы на выбары дэпутатаў ад фашысцкай партыі, вылучаў кандыдатуру сакратара партыі, займаўся выпрацоўкай партыйнай палітыкі, кантраляваў дзейнасць урада і разглядаў законапраекты перад іх паступленнем у парламент.
Нягледзячы на тое, што пасяджэнні Савета большай часткай прадстаўлялі сабой ухваленне рашэнняў Мусаліні, у 1943 годзе ён прыняў рашэнне аб зняцці Мусаліні з пасады кіраўніка ўрада. Праз некалькі дзён пасля гэтага рашэння партыя была распушчана, і савет спыніў існаванне.
Удзельнікі
Прэм’ер-міністр Беніта Мусаліні (9 снежня 1928 — 25 ліпеня 1943) Квадрумвіры (вялі марш на Рым) — Мікеле Б’янкі, Эміліа Дэ Бона, Чэзарэ Марыя Дэ Векі і Італа Бальба. Старшыня Сената і старшыня Палаты дэпутатаў Італіі, з 1939 года Палаты фасцый і карпарацый. Міністры юстыцыі, замежных спраў, сельскай і лясной гаспадаркі, адукацыі, карпарацый (Туліа Чанэці) і міністр народнай культуры (напрыклад, Галеаца Чыяна, Дзіна Альфіеры). Прэзідэнты Каралеўскай акадэміі Італіі Сакратар Нацыянальнай фашысцкай партыі (які таксама з’яўляецца сакратаром Савета). Розныя асобы, асабіста абраныя Мусаліні і якія займалі месца ў Савеце на працягу 3 гадоў.
Літаратура Галеаца Чыяна. Дневник фашиста. 1939—1943. — М.: Плацъ, 2010. - (Серыя «Первоисточники новейшей истории») — 676 с. — ISBN 978-5-903514-02-1
Спасылкі Фашызм у Італіі
Катэгорыя:Беніта Мусаліні Катэгорыя:Фашысцкая Італія