Аляксандр Аляксеевіч Антаноўскі (нар. 1951, Мінск — пам. 2006, Мінск) — беларускі тэхналагічны прадпрымальнік, інжынер-прыборабудаўнік, вынаходнік, майстар спорта (спартыўны турызм). Заснавальнік і першы генеральны дырэктар кампаніі Polimaster«Первый прибор был из счётчика Гейгера, полевого телефона и лампочки». Как белорусы уже 20 лет делают дозиметры — DEV.BY, 3 студзеня 2018Официальная страница компании Polimaster, якая спецыялізуецца на вытворчасці дазіметрычнага абсталявання і прылад для кантролю іянізавальных выпраменьванняў.
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу у Мінску і пачаў працаваць тэхнікам на Мінскім электрамеханічным заводзе. Адначасова паступіў на вячэрняе аддзяленне факультэта «Радыётэхніка» Мінскага радыётэхнічнага інстытута. На другім курсе быў прызваны ў армію (войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагачнай абароны), дзе атрымаў вайсковую спецыяльнасць «хімік-дэгазатар 3 класа». Пасля заканчэння тэрміну службы вярнууся ў інстытут, які паспяхова закончыў. Пасля заканчэння працаваў у аддзеле распрацоўкі вымяральнай тэхнікі Мінскага навукова-даследніцкага прыборабудаўнічага інстытута (МНДПІ). З лістапада 1978 года перайшоў на пасаду заведуючага аддзелам Спецыяльнага канструктарскага тэхнічнага бюро Мінгандлю БССР. У 1980 годзе вяртаецца у МНДПІ, дзе да 1990 года працуе кіраўніком сектару. За свае распрацоўкі ў маі 1986 года атрымаў званне , у 1987 годзе стаў лаўрэатам конкурсу на лепшую распрацоўку МНДПІ за стварэнне мабільнай лабараторыі вымяральнай тэхнікі ПЛІТ-А2-3. У 1989 годзе заснаваў т.з. творчы калектыў «Майстар», які ў 1991 годзе трансфармаваўся спачатку ў малое навукова-вытворчае прадпрыемства «Інтэрмайстар», а потым і ў кампанію «Полімайстар» (Polimaster), якая на першапачатковым этапе, у 1992 годзе, налічвала ўсяго 15 супрацоўнікаўПредседатель ГКНТ Александр Шумилин посетил предприятие «Полимастер» . — Государственный комитет по науке и технологиям Республики Беларусь. — gknt.gov.by, 6 лютага 2015.
Навукова-тэхнічная дзейнасць
Унёс уклад у даследаванне і развіццё шэрагу новых тэхналогій у галіне дазіметрыі і кантролю за іянізавальнымі выпраменьваннямі. Прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы і вытворчасці вядомых дазіметраў «Мастер-1», выпушчаных агульнай колькасцю каля мільена экзэмпляраў. Першапачткова дазіметр выпускаўся на пяці заводах СССР (у Мінску - на НПО «Гарызонт»), але потым вытворчась дазіметра пачалася на предпрыемстве «Інтэрмайстар», дзе прылада выпускалася пад назвай Personal dose meter PDM-2. Падчас працы ў кампані Polimaster прымаў непасрэдны ўдзел у вытворчасці і выпрабаваннях ўсіх новых узораў дазіметрычнага абсталявання, з'яўляўся аўтарам мноства патэнтаў (напрыклад, на ўнікальны гадзіннік-дазіметрPortable watch with radiation monitor — Patent US 7351985B2 — 2003, персанальныя дазіметрыPersonal radiation detector and method of operation of same — Patent US 7465925B2. — 2005 і інш.).
Спартыўная дзейнасць Пачаў займацца спартыўным турызмам яшчэ ў школе. Падчас працы ў МНДПІ пад кіраўніцтвам вядомага беларускага турыста А. Багдановіча актыўна займаўся водным турызмам. У якасці ўдельніка і кіраўніка турыстычных груп прайшоў рэкі Кура, Камчатка, Катунь (на плытах ПСН-10), Кітой (у 1982 г.), (у ліпені 1986 г.)Впечатления: "Гостевые книги" Башкауса. — turizm.lib.ru. За першапраходжанне ракі Індыгірка атрымаў званне Майстра спорта па спартыўнаму турызму. З 1985 па 1987 год быў старшыней Рэспубліканскай і Мінскай абласной па воднаму турызму.
Выбраныя патэнты на вынаходніцтвы
Газаразрадны азанатар. — Аўтарскае пасведчанне СССР №839206.— 1981 Аспірацыйны лічыльнік іонаў. — Аўтарскае пасведчанне СССР №932897.—1982 Вібраізаляцыйная пнеўмапара. — Аўтарскае пасведчанне СССР №106563.—1983 Portable Watch With Radiation monitor.— Patent US7351985.— 2008 The System and Device for Object Detection and Identification Using Gamma, X-ray and/or Neutron Radiation.— Patent US7429736.— 2008 Portable System for Detection and Identification of gamma, neutron and X-ray radiation.— Patent US7528379.— 2009 Method of Radioactive Object and Nuclear Material Identification.— Patent US7657063.— 2010 Portable watch with radiation monitor, method for converting low voltage to high voltage, and small-sized voltage converter mainly for portable watches and devices.— EA007991B1.—2007 System and device for object detection and identification using gamma, x-ray and/or neutron radiation.—EA008854B1.—2007
Выбраныя навуковыя артыкулы Электрометрический усилитель/Приборы и техника эксперимента. — 1977. — т. 20 (4) Функциональный цифро-аналоговый преобразователь/Техника средств связи. Радиоизмерительная техника. —1979. — вып. 5 Электрометрический усилитель счетчика аэроионов и электроаэрозолей/Ионизация, аэрозоли, электрометрия. VIII.—Tartu Riiklik Ülikool.—1977.—вып. 409.—с.154-162
Літаратура Сергей Бесараб Дозиметр для Серёжи. Часть I. Polimaster — Охотники за нуклидом. — Хабр. — habr.com, 28 верасня 2019 Бескоровайная Г.Е. Антоновский. Энергия идей (в 2 т.) — Мозырь: Выснова. — 2020, ISBN 978-985-27-0515-8
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Прадпрымальнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі БДУІР Катэгорыя:Памерлі ў 2006 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР