Карл Хофер (ням.: Karl Hofer; ,  — , ) — нямецкі мастак, блізкі па стылі да экспрэсіянізму.

Жыццё і творчасць Пачаў вучыцца жывапісу ў Карлсруэ пад кіраўніцтвам мастака Ханса Тома і пад моцным уздзеяннем твораў Арнольда Бёкліна. У 1903—1908 гадах ён разам з сям’ёй дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы калекцыянера і мецэната Тэадора Рэйнхарда пражываў і працаваў у Рыме, дзе вывучаў законы кампазіцыі на працах Ганса фон Марэ. Тут карціны Карла Хофера набылі асаблівую мяккасць і пластычнасць.

Пасля вяртання на радзіму некаторы час уваходзіў у кола мастакоў вакол Васіля Кандзінскага і гурта «Мост», затым у 1909—1913 гадах (з перапынкамі) жыве ў Парыжы, дзе трапляе пад моцны ўплыў Пабла Пікасо і асабліва Сезана. Пазней захапіўся модным у той час кубізмам, схіляючыся хутчэй да прымітыўнага мастацтва.

У 1910—1911 гадах майстар здзяйсняе паездку ў Індыю, пасля якой у яго карцінах можна прасачыць містычныя тэндэнцыі. У гады Першай сусветнай вайны трапляе ў лагер для інтэрнаваных у Францыі і па абмене ў 1917 годзе адпраўлены ў Швейцарыю. Тут стварае цэлую серыю работ, прысвечаных прыродзе і выдатным відам кантона Тычына (так званыя «Ландшафты Тычына»). У гэтых працах, зрэшты, тэктанічная строгасць кампазіцыі часам пераважае над натуральнасцю выявы прыроды.

У 20-я гады XX стагоддзя мастак жыве ў Берліне і ўваходзіць у кола мастакоў — экспрэсіяністаў, хоць яго працы і адрозніваюцца ад твораў большасці не такімі яркімі, прыглушанымі фарбамі і рамантызаванай тэматыкай. У 1933 годзе з прыходам да ўлады нацыстаў майстар быў аб’яўлены прадстаўніком так званага «дэгенератыўнага мастацтва» і падвяргаўся пераследам. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Карл Хофер узначаліў Берлінскую акадэмію мастацтваў.

Катэгорыя:Мастакі-экспрэсіяністы Германіі